...

НЯДЗЕЛЬНАЯ ШКОЛА ... Літанія

Літанія да Найсвяцейшага Імені Езус

Кірые, элейсон,         Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Езу, пачуй нас,          Езу, выслухай нас.
Ойча з неба, Божа,                           – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,      
Духу Святы, Божа,
Святая Тройца, Адзіны Божа,

Езу, Сыне Бога жывога,            – змілуйся над намі.
Езу, адлюстраванне Айца,
Езу, яснасць святла вечнага,
Езу, Валадару хвалы,
Езу, Сонца справядлівасці,
Езу, Сыне Панны Марыі,
Езу наймілейшы,
Езу найцудоўнейшы,
Езу, Божа моцны,
Езу, Ойча будучага свету,
Езу, Вястуне Вялікай Рады,
Езу наймагутнейшы,
Езу найцярплівейшы,
Езу найпаслухмянейшы,
Езу ціхі і пакорны сэрцам,
.
Езу, узор чысціні,
Езу, які любіш нас,
Езу, Божа супакою,
Езу, даўца жыцця,
Езу, узор цнотаў,
Езу, які прагнеш душаў нашых,
Езу, Божа наш,
Езу, прытулак наш,
Езу, Ойча ўбогіх,
Езу, скарбе верных,
Езу, добры Пастыр,
Езу, святло праўдзівае,
Езу, мудрасць спрадвечная,
Езу, дабрыня бязмежная,
Езу, дарога і жыццё нашае,
Езу, радасць Анёлаў,
Езу, Валадар патрыярхаў,
Езу, Настаўнік апосталаў,
Езу, Вучыцель евангелістаў,
Езу, мужнасць мучанікаў,
Езу, святло веравызнаўцаў,
Езу, чыстасць паннаў,
Езу, карона ўсіх святых,    
– змілуйся над намі.

Будзь да нас літасцівы,      – даруй нам, Езу.
Будзь да нас літасцівы,      – выслухай нас, Езу. 

Ад усяго злога                     – выбаў нас, Езу.
Ад граху ўсялякага
Ад гневу Твайго
Ад подступаў шатана
Ад духа нячыстасці
Ад смерці вечнай
Ад занядбання натхненняў Тваіх
Праз таямніцу святога Уцелаўлення Твайго
Праз нараджэнне Тваё
Праз дзяцінства Тваё,
Праз найсвяцейшае жыццё Тваё
Праз труды Твае
.
Праз крывавы пот і муку Тваю
Праз крыж і пакінутасць Твае
Праз знясіленасць Тваю
Праз смерць і пахаванне Тваё
Праз уваскрасенне Тваё
Праз унебаўшэсце Тваё
Праз Тваё ўстанаўленне Найсвяцейшай Эўхарыстыі,
Праз радасці Твае
Праз хвалу Тваю
          – выбаў нас, Езу.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – даруй нам, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – выслухай нас, Езу.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,          – змілуйся над намі, Езу.

С.: Езу, пачуй нас,
Усе
Езу, выслухай нас.

Молімся: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Прасіце і атрымаеце, шукайце і знойдзеце, стукайце і будзе адчынена вам», дай нам, просім, адчуць любоў Тваю, каб мы ўсім сэрцам, словамі і ўчынкамі любілі Цябе і ніколі не пераставалі праслаўляць Цябе. Адары нас, Пане Езу, бояззю і бясконцай любоўю да святога імя Твайго, бо Ты ніколі не пакідаеш без апекі тых, каго ўзмацняеш у трываласці любові сваёй. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя.
Усе: 
Амэн.

 

Літанія да Божай Міласэрнасці

Кірые, элейсон,
          
Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,
          Хрыстэ, выслухай нас.

Ойча з неба, Божа,
          
– змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,
          – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,
          – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,
          – змілуйся над намі.

Міласэрнасць Божая, бязмежная годнасць Творцы, 
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, найбольшая дасканаласць Адкупіцеля,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, неспасцігальная любоў Асвяціцеля,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, незразуметая таямніца Святой Тройцы,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, праяўленне найвялікшай моцы Пана,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў стварэнні духаў нябесных,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая кліча нас з небыцця да існавання,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоплівае ўвесь сусвет,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая адорвае нас несмяротным жыццём,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ахоўвае нас ад заслужанага пакарання,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая ўздымае нас з няшчасця граху,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая апраўдвае нас у Слове уцелаўлёным,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая струменіць з ранаў Хрыстовых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая сыходзіць з Сэрца Езуса,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая дае нам Найсвяцейшую Панну Марыю за Маці міласэрнасці,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў аб’яўленні таямніцаў Божых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні паўсюднага Касцёла,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўстанаўленні святых сакрамэнтаў,
         
 – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце хросту і пакаяння,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў сакрамэнце алтара і святарства,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў пакліканні нас да святой веры,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў навяртанні грэшнікаў,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ў асвячэнні справядлівых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая ва ўдасканаленні праведнікаў,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, палёгка для хворых і церпячых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, суцяшэнне змучаных сэрцаў,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, надзея для тых, хто ў роспачы,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, якая спадарожнічае ўсім людзям заўсёды і ўсюды,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, што апярэджвае нас ласкамі,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, супакой паміраючых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, нябесная раскоша збаўленых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, прахалода і палёгка душаў чыстцовых,
          
– давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, карона ўсіх святых,
          – давяраем Табе.
Міласэрнасць Божая, невычэрпная крыніца цудаў,
          
– давяраем Табе.

Баранку Божы, які праявіў найбольшую міласэрнасць у адкупленні свету на крыжы,            – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які міласэрна ахвяруеш сябе за нас падчас кожнай Святой Імшы,     
– выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які з бясконцай міласэрнасці адпускаеш грахі нашыя,
                            
– змілуйся над намі.

С.: Міласэрнасць Божая па-над усе Яго справы (гл. Пс 145, 9).
Усе
Таму Міласэрнасць Пана праслаўляць буду навекі (гл. Пс 89, 2).

Молімся: Божа, міласэрнасць Твая бязмежная, а скарбы літасці бясконцыя. Глянь на нас ласкава і ўмацуй нашу надзею на міласэрнасць Тваю, каб мы ніколі, нават у самых цяжкіх выпрабаваннях, не паддаваліся роспачы, але заўсёды з даверам згаджаліся з Тваёю воляю, бо Ты – сама Міласэрнасць. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, Валадара міласэрнасці, які з Табою і Духам Святым аказвае нам міласэрнасць навекі.
Усе
: Амэн.

Літанія да Найсвяцейшага Сэрца Езуса

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас. 

Ойча з неба, Божа,                          – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,    – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа         – змілуйся над намі.

Сэрца Езуса, Сына Айца Спрадвечнага,   змілуйся над намі.
Сэрца Езуса, ва ўлонні Дзевы-Маці Духам Святым створанае,
Сэрца Езуса, са Словам Божым істотна з’яднанае,
Сэрца Езуса, бязмежнай велічы,
Сэрца Езуса, святыня Бога,
Сэрца Езуса, сяліба Найвышэйшага,
Сэрца Езуса, доме Божы і брама неба,
Сэрца Езуса, палымнеючае вогнішча міласці,
Сэрца Езуса, справядлівасці і любові скарбніца,
Сэрца Езуса, дабрыні і любові поўнае,
Сэрца Езуса, усіх цнотаў глыбіня бяздонная,
Сэрца Езуса, усялякай хвалы найдастойнейшае,
Сэрца Езуса, валадар і з’яднанне ўсіх сэрцаў,
Сэрца Езуса, у якім усе скарбы мудрасці і ўмеласці,
Сэрца Езуса, у якім уся паўната Боства,
Сэрца Езуса, упадабанне Айца Нябеснага,
Сэрца Езуса, з паўнаты якога мы ўсе атрымалі,
Сэрца Езуса, прага адвечных вышыняў,
Сэрца Езуса, цярплівае і вялікай міласэрнасці,
Сэрца Езуса, шчодрае для ўсіх, хто да Цябе звяртаецца,
Сэрца Езуса, крыніца жыцця і святасці,
Сэрца Езуса, уміласціўленне за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, напоўненае знявагамі,
Сэрца Езуса, злачынствамі нашымі змучанае,
Сэрца Езуса, паслухмянае ажно да смерці,
Сэрца Езуса, дзідай прабітае,
Сэрца Езуса, крыніца ўсялякага суцяшэння,
Сэрца Езуса, жыццё і ўваскрашэнне нашае,
Сэрца Езуса, супакой і паяднанне нашае,
Сэрца Езуса, жывая ахвяра за грахі нашыя,
Сэрца Езуса, збаўленне тых, хто на Цябе спадзяецца,
Сэрца Езуса, надзея тых, хто ў Табе памірае,
Сэрца Езуса, радасць усіх святых,             – змілуйся над намі.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – змілуйся над намі. 

С.: Езу лагодны і пакорны сэрцам,
Усе: Учыні сэрцы нашыя да Твайго падобнымі.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, узглянь на Сэрца Наймілейшага Сына свайго, на хвалу і ахвяру, якую Ён складае Табе за нас, грэшных. Змілуйся над тымі, хто просіць Тваёй міласэрнасці і даруй ім у імя Сына свайго Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць на векі вечныя.
Усе: Амэн.

Прысвячэнне роду людскога Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса

С.: О Езу Наймілейшы, Адкупіцель роду людскога, узглянь на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа Твайго алтара.
Усе: Мы Твая ўласнасць і Табе належаць хочам.

С.: Сёння кожны з нас шчыра аддаецца Найсвяцейшаму Сэрцу Твайму, каб яшчэ больш з’яднацца з Табою. Многія зусім не ведаюць Цябе, многія адвярнуліся ад Цябе, пагарджаючы запаведзямі Тваімі. Змілуйся над аднымі і другімі, о Езу найласкавейшы, і прытулі ўсіх да Святога Сэрца свайго. Валадаром будзь нам, о Езу, – не толькі вернікам, якія ніколі не адступілі ад Цябе, але і сынам марнатраўным, якія Цябе пакінулі.
Усе: Дапамажы, каб як найхутчэй вярнуліся яны ў бацькоўскі дом і не згінулі ад нястачы і голаду.

С.: Будзь Валадаром для тых, хто памылкова ці праз нязгоду адлучыўся ад Цябе, прывядзі іх да прыстанку праўды і адзінства веры, каб хутка настала адна аўчарня і адзін пастыр. Адары Касцёл Твой бяспечнаю свабодаю. Дай усім народам супакой і згоду. Учыні, каб на ўсёй зямлі, ад краю да краю, адзін узносіўся голас.

Усе: Хвала Божаму Сэрцу, праз якое прыйшло для нас збаўленне. Яму хвала і пашана навекі. Амэн.


Прысвячэнне сям’і Найсвяцейшаму Сэрцу Езуса
(Малітва чытаецца ўсёй сям’ёй)

     Пане Езу Хрыстэ, наш Збавіцель!

     Ты прыйшоў на свет, каб запаліць на зямлі агонь Божай любові і хацеў, каб ён запалаў у кожным сэрцы. Ты хочаш зрабіць гэта таксама праз сем’і, якія будуць жыць паводле Евангелля. Да такіх сем’яў хочам належаць і мы. Таму сёння Сэрцу Твайму, якое так нас палюбіла, прысвячаем назаўсёды нашу сям’ю. Аддаем Табе наш розум, натхнёныя шчырай і жывой верай. Аддаем Табе нашую волю і сэрцы, прымаючы Твае запаведзі. Хочам заўсёды жыць Тваім жыццём, як галінкі вінаградніка, захоўваць асвячальную ласку, яднацца з Табою ў штодзённай малітве, у Ахвяры і Святой Камуніі. У лучнасці з Касцёлам і яго пастырамі будзем змагацца з грахом, бараніць святасць сужэнства і зачатага жыцця, клапаціцца пра хрысціянскае выхаванне моладзі. Будзем абараняць сям’ю ад п’янства, распусты і нянавісці. Будзь для нас, Езу Хрыстэ, Валадаром і паяднаннем нашых сэрцаў. Благаславі нашую працу і адпачынак, нашыя поспехі і няўдачы. Учыні, каб нашая сям’я, паяднаная з Табою, праслаўляла ў небе Тваю міласэрнасць. Амэн.

 

Літанія да Найдаражэйшай Крыві

Пана нашага Езуса Хрыста

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас. 

Ойча з неба, Божа,                         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                         – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,      – змілуйся над намі.

Кроў Хрыста, Адзінароднага Сына Айца Спрадвечнага,    – выбаў нас.
Кроў Хрыста, уцелаўлёнага Слова Божага,
Кроў Хрыста, Новага і Вечнага Запавету,
Кроў Хрыста, якая сплывала на зямлю пры кананні ў Садзе Аліўным,
Кроў Хрыста, якая сцякала пры бічаванні,
Кроў Хрыста, якая сачылася з-пад цярнёвай кароны,
Кроў Хрыста, на Крыжы пралітая,
Кроў Хрыста, расплата за нашае збавенне,
Кроў Хрыста, без якой няма прабачэння,
Кроў Хрыста, якая ў Эўхарыстыі поіць і ачышчае душы,
Кроў Хрыста, крыніца міласэрнасці,
Кроў Хрыста, якая перамагае злых духаў,
Кроў Хрыста, мужнасць мучанікаў,
Кроў Хрыста, моц веравызнаўцаў,
Кроў Хрыста, крыніца чыстасці паннаў,
Кроў Хрыста, падтрымка ў небяспецы,
Кроў Хрыста, прахалода працуючых,
Кроў Хрыста, суцяшэнне смуткуючых,
Кроў Хрыста, надзея ў пакаянні,
Кроў Хрыста, палёгка паміраючых,
Кроў Хрыста, супакой і радасць сэрцаў нашых,
Кроў Хрыста, задатак жыцця вечнага,
Кроў Хрыста, збавенне душаў чыстцовых,
Кроў Хрыста, усялякай хвалы і пашанынайдастойнейшая,   – выбаў нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,     – змілуйся над намі.

С.: Адкупіў Ты нас, Пане, Крывёю сваёю.
Усе: І ўчыніў нас Валадарствам Бога нашага.

Молімся: Усемагутны вечны Божа, Ты Адзінароднага Сына свайго ўстанавіў Адкупіцелем свету і праз Кроў Ягоную даў магчымасць вымаліць прабачэнне. Дай нам, просім, годна ўшаноўваць Ахвяру нашага збаўлення і праз яе мець абарону ад зла часовага на зямлі, каб радавацца вечным шчасцем у небе. Праз Хрыста, Пана нашага.

Усе: Амэн.

Літанія да Найсвяцейшай Панны Марыi (Ларэтанская)

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас. 

Ойча з неба, Божа,                        – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,  – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                        – змілуйся над намі.
Святая Тройца, Адзіны Божа,      – змілуйся над намі. 

Святая Марыя,          – малiся за нас.
Святая Багародзіца,
Святая Панна над паннамi,
Мацi Хрыстова,
Мацi Касцёла,
Мацi ласкi Божай,
Маці прачыстая,
Мацi беззаганная,
Мацi непарушная,
Маці нявінная,
Мацi наймiлейшая,
Мацi найцудоўнейшая,
Мацi добрай рады,
Мацi Стварыцеля,
Мацi Збавiцеля,
Панна наймудрэйшая,
Панна, хвалы годная,
Панна праслаўлёная,
Панна магутная,
Панна ласкавая,
Панна верная,
Люстра справядлiвасцi,
Сталiца мудрасцi,
Прычына нашай радасцi,
Святыня духоўная,
Святыня хвалебная,
Святыня слаўная пабожнасцi,
Ружа містычная,
Вежа Давiдава,
Вежа з косцi слановай,
Залаты доме,
Арка Запавету,
Брама нябесная,
Зорка ранiшняя,
Аздараўленне хворых,
Прытулак грэшных,
Суцяшальнiца засмучаных,
Успамога хрысціянаў,
Каралева Анёлаў,
Каралева патрыярхаў,
Каралева прарокаў,
Каралева апосталаў,
Каралева мучанiкаў,
Каралева веравызнаўцаў,
Каралева паннаў,
Каралева ўсiх святых,
Каралева, без граху першароднага зачатая,
Каралева ўнебаўзятая,
Каралева Ружанца святога,
Каралева сем’яў,
Каралева супакою,             – малiся за нас.

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,      – змілуйся над намі.

С.: Малiся за нас, Святая Багародзіца.
Усе: Каб сталiся мы годнымi абяцанняў Хрыстовых.

Молiмся: Просім Цябе, Пане Божа, дазволь нам, слугам Тваім, цешыцца трывалым здароўем душы і цела, і праз слаўнае заступніцтва Найсвяцейшай заўсёды Панны Марыі май ласку вызваліць нас ад цяперашняга смутку і адарыць вечнай радасцю. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: Амэн.

Тваёй абароне

Тваёй абароне аддаемся, Святая Багародзіца, у нашых патрэбах не пагарджай маленнем нашым. I ад усялякай злой прыгоды выбаўляй нас заўсёды, Панна хвалебная i благаслаўлёная

О Панi наша, Апякунка наша, Суцяшальнiца наша, Ты Заступніца наша, з Сынам сваiм нас паяднай, Сыну свайму нас даручай, Сыну свайму нас аддавай.

Малiтва св. Бэрнарда

Памятай, о Найсвяцейшая Панна Марыя, што нiколi не здаралася, каб пакiнула таго, хто да Цябе ўцякае, Цябе на дапамогу клiча, Тваёй апекi просiць. Гэтым даверам натхнёны, да Цябе, о Панна над паннамi i Мацi наша, iмкнуся, да Цябе прыходжу, перад Табою, грэшны, плачучы, стаю. О Мацi Слова, не пагарджай словамi маiмi, але пачуй iх ласкава i выслухай. Амэн.

 

Літанія да Святога Юзафа

Кірые, элейсон,          Хрыстэ, элейсон, Кірые, элейсон.
Хрыстэ, пачуй нас,     Хрыстэ, выслухай нас. 

Ойча з неба, Божа,                         – змілуйся над намі.
Сыне, Адкупіцель свету, Божа,   – змілуйся над намі.
Духу Святы, Божа,                        – змілуйся над намі.
Святая Тройца, адзіны Божа        – змілуйся над намі. 

Святая Марыя,          – маліся за нас.
Святы Юзэфе,
Слаўны патомак Давіда,
Святло патрыярхаў,
Абраннік Багародзіцы,
Прачысты апякун Панны,
Апякуне Сына Божага,
Клапатлівы абаронца Хрыста,
Галава Найсвяцейшай Сям’і,
Юзэфе найсправядлівейшы,
Юзэфе найчысцейшы,
Юзэфе наймудрэйшы,
Юзэфе наймужнейшы,
Юзэфе найпакорнейшы,
Юзэфе найвярнейшы,
Люстра цярплівасці,
Прыхільнік убоства,
Узор працуючых,
Аздоба сямейнага жыцця,
Апякуне паннаў,
Апора сем’яў,
Суцяшэнне няшчасных,
Надзея хворых,
Апякуне паміраючых,
Пострах злых духаў,
Апякуне Касцёла святога,

Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – даруй нам, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – выслухай нас, Пане.
Баранку Божы, які бярэш на сябе грахі свету,    – змілуйся над намі. 

С.: Устанавіў Яго панам свайго дома.
Усе: 
І гаспадаром усіх сваіх уладанняў. 

Молімся: Божа, Ты ў сваім цудоўным Провідзе ўчыніў святога Юзафа абраннікам Найсвяцейшай Маці Твайго Сына, дай, просім, каб, ушаноўваючы Яго як нашага апекуна на зямлі, мы былі годныя яго заступніцтва ў небе. Праз Хрыста, Пана нашага.
Усе: 
Амэн.

Малітва да св. Юзафа

     У Цябе, святы Юзэфе, шукаем мы паратунку ў нашай нядолі. Звяртаючыся па дапамогу да тваёй Найсвяцейшай Абранніцы Панны Марыі, з даверам просім таксама тваёй апекі. Праз любоў, якая яднала цябе з Найсвяцейшай Багародзіцай, і праз тваю айцоўскую апеку, якою ты атуляў Езуса ў дзяцінстве, пакорна просім: узглянь ласкава на спадчыну, якую Езус Хрыстус здабыў крывёю сваёю, і сваім магутным заступніцтвам дапамажы нам у патрэбах нашых.

     Прадбачлівы Апякуне Сям’і Божай, апякуйся абраным патомствам Езуса Хрыста. Адхілі ад нас, мілы ойча, усялякія памылкі і спакусы. Магутны наш абаронца! Прыйдзі да нас ласкава з нябеснаю дапамогаю ў гэтым змаганні з сіламі цемры і, як некалі ў дзяцінстве выратаваў Езуса ад небяспекі, якая пагражала Ягонаму жыццю, так цяпер барані святы Касцёл Божы ад варожых нападаў і ўсялякіх перашкодаў.
Атуляй кожнага з нас нястомнаю апекаю, каб мы, па твайму прыкладу і тваёю дапамогаю падтрыманыя, маглі жыць у святасці, памерці пабожна і атрымаць вечнае шчасце ў небе. Амэн.

Обратная связь

Имя отправителя *:
E-mail отправителя *:
Тема письма:
Текст сообщения *:
Код безопасности *:

Создать бесплатный сайт с uCoz