...

НАБАЖЭНСТВА 

Пра адпусты

Касцёл не толькі заахвочвае да дабрачыннасці і пакаяння, але жадае таксама дапамагчы хрысціяніну праз заслугі Езуса Хрыста і святых атрымаць ад міласэрнага Айца адпушчэнне часовай кары за грахі.

Хрысціянін, які ўчыніў грэх, пасля споведзі атрымлівае адпушчэнне віны і дараванне вечнай кары за гэты грэх. Аднак споведзь не выбаўляе нас ад часовай кары за грахі, якую нам трэба адбыць на зямлі альбо ў чыстцы. Ад гэтай часовай кары за нашыя грахі выбаўляе нас праз адпусты Касцёл па праву даручанай яму ўлады. Дзякуючы адпустам вернікі могуць атрымаць выбаўленне ад часовай кары за грахі для сябе, а таксама для душаў, якія знаходзяцца ў чыстцы. Папа Павел VI ліквідаваў адпусты, акрэсленыя канкрэтным часам (напр., колькасцю дзён ці гадоў), бо ў вечнасці няма часу.

Поўнае альбо частковае адпушчэнне кары за грахі, звязана з выкананнем пэўных умоваў. Для атрымання адпусту трэба быць у стане ласкі,  прыняць святую Камунію, быць вольным ад  усялякай прывязанасці да якога-небудзь граху, нават лёгкага, прачытаць малітву ў інтэнцыі Святога Айца: Ойча наш... Вітай, Марыя... і Веру ў Бога... Некаторыя з гэтых умоваў могуць быць выкананы за некалькі дзён да альбо пасля ўзгаданых вышэй чынаў, звязаных з адпустам. Аднак пажадана, каб святая Камунія і малітва ў інтэнцыі Святога Айца мелі месца ў гэты ж дзень.

Вось пералік некаторых поўных і частковых адпустаў, пададзеных Апостальскай Пенітэнцыярыяй 29 чэрвеня 1969 г.:

за наведванне Найсвяцейшага Сакрамэнту – частковы адпуст; за адарацыю Найсвяцейшага Сакрамэнту на працягу 30 хвілін – поўны адпуст;

за атрыманне папскага  благаслаўлення (непасрэдна альбо па радыё ці тэлебачанні) Urbi et Orbi (гораду і свету) – поўны адпуст;

за ўдзел у рэкалекцыях, якія працягваюцца нават тры дні – поўны адпуст;

за наведванне могілак з 1 па 8 лістапада і малітву за памерлых – поўны адпуст; у іншыя дні – частковы адпуст;

за ўдзел ва ўрачыстым эўхарыстычным абрадзе на заканчэнне эўхарыстычнага кангрэсу – поўны адпуст;

за чытанне малітвы Душа Хрыстова – частковы адпуст;

за пабожнае чытанне Святога Пісання на працягу 30 хвілін з належным ушанаваннем слова Божага – частковы адпуст;

за малітву на ружанцы (адной з частак Ружанца) з разважаннем таямніц у касцёле, у публічнай капліцы, у сям'і, у манаскай супольнасці, у пабожным таварыстве – частковы адпуст;

за наведванне касцёла ў дзень парафіяльнага адпусту ці ў дзень апекуна гэтага касцёла альбо капліцы – поўны адпуст.

 

Літургічны год

 Пра літургічны год

«На працягу года Касцёл адкрывае ўсю таямніцу Хрыста, пачынаючы ад Уцелаўлення і Нараджэння аж да Унебаўшэсця, да дня Спаслання Духа Святога, а таксама да чакання благаславёнай надзеі прыйсця Пана. Такім чынам адзначаючы таямніцу Адкуплення, Касцёл адкрывае багацце збавенных спраў і заслугаў свайго Пана. Яны нагадваюць аб сабе пэўным чынам у кожным часе, каб вернікі сустрэліся з імі і атрымалі ласку збаўлення» (SC, 102)*.

Касцёльны літургічны год пачынаецца з першай нядзелі Адвэнту і працягваецца да суботы пасля апошняй звычайнай нядзелі – нядзелі Хрыста Валадара. Літургічны год падзяляецца на перыяды:

Перыяд Адвэнту.

Перыяд Нараджэння Пана.

Звычайны перыяд: ад панядзелка пасля нядзелі Хросту Пана да Папяльцовай серады.

Перыяд Вялікага посту.

Святы Пасхальны Трыдуум.

Велікодны перыяд.

Звычайны перыяд: ад панядзелка пасля Спаслання Духа Святога да першай нядзелі Адвэнту.

* SC – Канстытуцыя пра святую Літургію ІІ Ватыканскага Сабору.

Абавязковыя святы

Кожны католік абавязаны ўдзельнічаць у Святой Імшы кожную нядзелю, а таксама ў наступныя ўрачыстасці і святы:

Святой Багародзіцы Марыі – 1 студзеня.

Аб’яўленне Пана (Тры Каралі) – 6 студзеня.

Святога Юзафа – 19 сакавіка.

Унебаўшэсце Пана – з календара рухомых святаў.

Цела і Крыві Хрыста (Божага Цела) – з календара рухомых святаў.

Святых апосталаў Пятра і Паўла – 29 чэрвеня.

Унебаўзяцце Найсвяцейшай Панны Марыі – 15 жніўня.

Усіх Святых – 1 лістапада.

Беззаганнага Зачацця Найсвяцейшай Панны Марыі – 8 снежня.

Нараджэнне Пана – 25 снежня.

(пар. Кодэкс Кананічнага Права, кан. 1246, § 1)

Каляндар важнейшых рухомых святаў

Год Панскі

Папялец

Вялікдзень

Унеба-
ўшэсце

Спасланне Духа Святога

Цела   і Крыві   Пана

Першая нядзеля Адвэнту

2010

17 лют.

4 красав.

13 мая

23 мая

3 чэрв.

28 ліст.

2011

9 сакав.

24 красав.

2 чэрв.

12 чэрв.

23 чэрв.

27 ліст.

 

2012

22 лют.

8 красав.

17 мая

27 мая

7 чэрв.

2 снеж.

2013

13 лют.

31 сакав.

9 мая

19 мая

30 мая

1 снеж.

2014

5 сакав.

20 красав.

29 мая

8 чэрв.

19 чэрв.

30 ліст.

2015

18 лют.

5 красав.

14 мая

24 мая

4 чэрв.

29 ліст.

 

2016

10 лют.

27 сакав.

5 мая

15 мая

26 мая

27 ліст.

2017

1 сакав.

16 красав.

25 мая

4 чэрв.

15 чэрв.

3 снеж.

2018

14 лют.

1 красав.

10 мая

20 мая

31 мая

2 снеж.

2019

6 сакав.

21 красав.

30 мая

9 чэрв.

20 чэрв.

1 снеж.

 

2020

26 лют.

12 красав.

21 мая

31 мая

11 чэрв.

29 ліст.

2021

17 лют.

4 красав.

13 мая

23 мая

3 чэрв.

28 ліст.

2022

2 сакав.

17 красав.

26 мая

5 чэрв.

16 чэрв.

27 ліст.

2023

22 лют.

9 красав.

18 мая

28 мая

8 чэрв.

3 снеж.

  

Адарацыя Найсвяцейшага Сакрамэнту

Уступная малітва

     С.: Пане Езу Хрыстэ, паглядзі літасціва на тых, хто пакорна схіляецца да падножжа  Твайго  алтара.  Дай  нам  ласку  моцнай  веры  ў  цудадзейную прысутнасць  Тваю  на  гэтым  алтары,  кааб  мы  зразумелі,  што  Ты – наш найлепшы прыяцель і Айцец. Учыні, каб гэтыя  хвіліны  адарацыі  ўзмацнілі нас  у  добрых  імкненнях  і  абяцаннях.   Просім,  выслухай  малітвы  нашыя.

     Усе: Літасцівы Збавіцелю наш, вось мы стаім сёння перад Табою, нашым Уладаром і найлепшым прыяцелем. Прыходзім аддаць Табе найглыбейшую пашану і падзякаваць за ўсе бясцэнныя дабрадзейнасці Твае.
     Ахвяруем Табе гэтыя хвіліны малітвы каля трону Твайго:
     – за Айца Святога, біскупа нашага і ўвесь Касцёл святы;
     – за Айчыну нашу;
     – за нас саміх, за бацькоў і за родных нашых, а таксама ў інтэнцыі, у якой кожны з нас сёння асабліва жадае маліцца.
     С.: Пане Езу, бясконцая любоў Твая  да  нас  прымусіла  Цябе  застацца  з намі ў Найсвяцейшым Сакрамэнце. Знаходзішся тут – той самы, які хадзіў па свеце, навучаў, лячыў і так палюбіў чалавека.
     Усе: Верым усёй душою, што Ты, о Езу, знаходзішся на гэтым алтары Жывы, хоць укрыты, як Бог і як Чалавек.

     Верым, з любоўю глядзіш Ты ў гэтую хвіліну на нас,  хоць  мы  не  бачым Цябе, і не чуем голасу Твайго. Верым, што  знаходзішся  тут  дзеля  таго,  каб мы маглі  часта  прыходзіць  да  Цябе  як  да  найлепшага  прыяцеля  і  Айца. Верым,  што ў  гэтым  Найсвяцейшым  Сакрамэнце  прагнеш  быць  частым узмацненнем душ нашых.

Ушанаванне
     С.: О Езу, Пане і Божа наш! Верым,  што  знаходзішся на  гэтым  алтары  і аддаем Табе паклон у найглыбейшай пакоры  і  пашане  разам  з  усімі Тваімі святымі і Анёламі.
     Усе: Кланяемся Табе, о Езу.
     С.: З нашымі Анёламі Ахоўнікамі.
     Усе: Кланяемся Табе, о Езу.
     С.: З наймілейшай Маці Тваёй, Найсвяцейшай Паннай Марыяй.
     Усе: Кланяемся Табе, о Езу.

     Славім Цябе, благаслаўляем Цябе, дзякуем Табе, ушаноўваем Цябе, о Езу, які з  любові  да  нас  устанавіў  Найсвяцейшы  Сакрамэнт,  каб  у  ім  з  намі заўсёды   знаходзіцца  і  быць   штодзённым  узмацненнем  для  душ  нашых. Праслаўляем Цябе за гэта, шануем і дзякуем.

Перапрашэнне
     С.: О добры Езу,  мы ўдзячныя Табе за ўсе дабрадзейнасці. Шкадуем, што мы так часта імі злоўжывалі,  прагнем  сёння Табе аддзякаваць і перапрасіць Цябе:
     За занядбанне і неналежнае чытанне малітваў штодзённых.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За вымаўленне без належнай пашаны імёнаў святых.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За непабожныя паводзіны ў касцёле і няўважлівасць у часе Святой Імшы.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За неналежную падрыхтоўку да Святой Камуніі і абыякавасць пасля прыняцця Цябе ў сэрцы нашыя.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За гнеў, зайздрасць і назалянне іншым.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За нясціплыя думкі, жарты і ўчынкі.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!
     С.: За грахі ўсіх людзей.
     Усе: Перапрашаем Цябе, Пане!

Надзея
     С.: Без Тваёй ласкі, о Езу, мы слабыя,  але Ты  падасі  нам  руку  дапамогі.
     Усе: Давяраем Табе, о Езу!
     С.: Шмат спакусаў у свеце змагаецца за  сэрцы нашыя,  але Ты ўзмоцніш нашу добрую волю.
     Усе: Давяраем Табе, о Езу!
     С.: Абяцаем, што дойдзем калісьці да Цябе.
     Усе: Давяраем Табе, о Езу!
     С.: Найсвяцейшае Сэрца Езуса!
     Усе: На Цябе ўскладаем надзею!

Любоў
     С.: Пане  Езу,   Ты  ўмілаваў  нас  першы,   сышоў   з   нябёсаў   і   стаўся чалавекам,    быў   маленькім   дзіцяткам,    цярпеў  холад,    нястачу,    бяду.
     Усе: З любові да нас.
     С.: Працай рамесніка зарабляў на сваё жыццё трыццаць гадоў. Хадзіў па свеце, навучаючы і ўсім чынячы дабро.
     Усе: З любові да нас.
     С.: Дазволіў  сябе  замучыць,  убічаваць,  цернем  укаранаваць; нёс цяжкі крыж на гару Кальварыю, дазволіў сябе ўкрыжаваць.
     Усе: З любові да нас.
     С.: Але перад смерцю, каб нам аказаць яшчэ большую  любоў,  устанавіў Найсвяцейшы Сакрамэнт, застаўся з намі ў постаці Хлеба  і  знаходзішся  на гэтым алтары.
     Усе: З любові да нас.
     С.: О добры Езу, прагнем Цябе за гэта любіць.
     Усе: Мы хочам любіць  Цябе,  як  любяць Цябе  Анёлы  і  святыя  ў  небе!
     С.: Мы  хочам  пакласці  да  ног  Тваіх  плён  працы   і   дабрадзейнасцяў, годных Цябе!
     Усе: Мы хочам быць асвячонымі як найхутчэй!
     С.: Мы  хочам  пакорна  прынесці  Табе   сэрцы   нашыя,    створаныя  на падабенства Божага Сэрца Твайго.
     Усе: О добры Езу, не маем нічога,  што было б годным Цябе і што маглі  б ахвяраваць  Табе,  акрамя добрых нашых пажаданняў.
     С.: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, наш найлепшы прыяцель і Ойча, усім сэрцам любім Цябе!
     Усе: О Езу ў Найсвяцейшым Сакрамэнце, усім сэрцам любім Цябе! Больш за ўсе выгоды, больш за прыемнасці, больш за саміх  сябе,  больш  за  жыццё нашае! Любім толькі Цябе!

Духоўная Камунія
     С.: О Езу, які прагнеш быць узмацаваннем душ нашых.
     Усе: Прыйдзі да нас! Прагнем прыняць Цябе, сумуем без  Цябе,  дай  нам сябе самога, дай нам ласкі свае, асвяці і  ўмацуй  душы  нашыя  і  застанься  з намі назаўсёды.

     Хвіліна роздуму – размаўляй з Панам Езусам у сваім сэрцы.

     С.: О Езу, мы Табе належым.
     Усе: Табе саміх сябе і ўсё, што маем, аддаем і разам з душою і целам аддаемся Табе навекі.

Просьбы
     С.: Пане Езу Хрыстэ, Ты сказаў: «Аб чым-небудзь прасіць будзеце ў Айца ў імя Маё – дасць вам».
     Усе: Каб мы маглі любіць Цябе ўсё больш.
     С.: Памолімся за Айца Святога і ўвесь  святы  Касцёл,  за  нашага  біскупа  і нашу дыяцэзію, за нашу парафію і нашых святароў.
     Усе: Ойча наш...
     С.: За нашых бацькоў, за  родных  нашых,  выхавацеляў  і  настаўнікаў,  за ўсіх хворых, засмучаных і пакутуючых, за ўсіх грэшнікаў, асабліва за тых, якія сёння адыдуць з гэтага свету.
     Усе: Ойча наш...
     С.: За нашу Айчыну і за тых, хто ёю кіруе, за згоду і супакой між народамі.
     Усе: Ойча наш...
     С.: За ўсіх памерлых, асабліва за памерлых бацькоў і родных нашых.
     Усе: Ойча наш...
     С.: Вечны адпачынак дай ім, Пане.
     Усе: А святло вечнае няхай ім свеціць.
     С.: Няхай адпачываюць у супакоі вечным.
     Усе: Амэн.

Набажэнства першых суботаў месяца – перапрашэннe Беззаганнага Сэрца Марыі

 

Падчас аб’яўленняў у Фаціме Маці Божая паабяцала тым, хто будзе перапрашаць Яе Беззаганнае Сэрца ў першыя суботы, што Яна будзе прысутнічаць у хвіліну іх смерці «разам з усімі ласкамі, патрэбнымі для збаўлення».

Чаму ўстаноўлена менавіта пяць перапрашальных суботаў?

«Дачка мая, – сказаў Езус сястры Люцыі, – прычына простая. Гэта датычыць пяці відаў знявагаў і абразаў, якімі зневажаецца Беззаганнае Сэрца Марыі». Затым Збаўца ўказаў на гэтыя знявагі:

Абраза Беззаганнага Зачацця;

Абраза Яе Дзявоцтва;

Абраза Яе Божага Мацярынства;

Усе тыя знявагі, якімі імкнуцца адкрыта пасеяць у сэрцах дзяцей абыякавасць, пагарду і нават нянавісць да Беззаганнай Маці;

Блюзнерствы, якімі зневажаюць Маці Божую ў Яе святых выявах.

Набажэнства першых суботаў павінна абудзіць у нас прагу пастаяннага перапрашэння Бога і Беззаганнага Сэрца Марыі за грахі, блюзнерствы і абыякавасць людзей. Тыя, хто практыкуе набажэнства першых суботаў, павінны вучыцца жыць у духу штодзённага перапрашэння, прыклад якога нам даюць фацімскія дзеці.

Умовы перапрашэння Беззаганнага Сэрца Марыі:

Споведзь у першую суботу месяца;

Святая Камунія ў першую суботу месяца;

Ружанец перапрашэння (5 таямніцаў).

Разважанне над таямніцай (15 хвілін).

Ружанец перапрашэння за знявагі, учыненыя Беззаганнаму Сэрцу Марыі

Ён адгаворваецца так, як звычайны Ружанец, з той розніцаю, што пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя...  дадаюцца наступныя заклікі, у кожнай таямніцы іншыя:

Захавай і памнож у нас веру ў Тваё Беззаганнае Зачацце!

Захавай і памнож у нас веру ў Тваё непарушнае Дзявоцтва!

Захавай і памнож у нас веру ў Тваю годнасць сапраўднай Божай Маці!

Захавай і памнож у нас праслаўленне і любоў да Тваіх абразоў!

Распалі ва ўсіх сэрцах прагу набажэнства і любоў да Цябе.

Малітва

О Марыя, праз набажэнствы першых суботаў месяца прагну перапрасіць за пяць відаў знявагаў і абра2заў Твайго Беззаганнага Сэрца. Прымі гэта маё перапрашэнне за блюзнерствы, скіраваныя супраць Твайго Беззаганнага Зачацця, Твайго Дзявоцтва і Твайго Божага Мацярынства. Ахвярую Табе гэтае маё перапрашэнне, прашу прабачэння для тых, хто не прызнае Цябе за Маці ўсяго чалавецтва і хто сее ў сэрцах дзяцей абыякавасць, ігнараванне і нават нянавісць да Цябе. Урэшце прагну перапрасіць за знявагі, прычыненыя Табе тымі, хто дазваляе сабе апаганьваць Твае святыя выявы. Жадаючы суцешыць Тваё Беззаганнае Сэрца і дасягнуць спаўнення маіх просьбаў, прагну цяпер памаліцца гэты святы Ружанец.

Адгаворваецца 5 таямніцаў, як пры звычайнай малітве на ружанцы, толькi ў чарговых дзесятках Ружанца пасля кожнай малітвы Вітай, Марыя чытаецца адпаведная просьба (гл. с. 452).

Малітва анёла з Фацімы

(перапрашaльнaя)

О мой Езу, прабач нам грахі нашыя, захавай нас ад агню пякельнага, прывядзі ўсе душы на неба і дапамажы асабліва тым, каму найбольш патрэбна Твая міласэрнасць. (Чытаецца пасля кожнай таямніцы).

Малітва на заканчэнне

Каралева Ружанца святога, наша Фацімская Пані! Дзякую Табе за дапамогу, якую Ты мне аказала. Тваё фацімскае пасланне – гэта праява мацярынскай любові. Ты прагнеш усіх уратаваць і кожнага хочаш прывесці на неба.

Хвала і праслаўленне Айцу і Сыну, і Духу Святому за гэту поўную велічы Каралеву неба, за Яе фацімскае пасланне і за выслухоўванне нашых просьбаў. Амэн.

Малітва анёла з Фацімы
Праслаўленнe Бога

О Божа мой, веру ў Цябе, праслаўляю Цябе, давяраю Табе і люблю Цябе.

Прашу ў Цябе прабачэння для тых, хто не верыць у Цябе, не праслаўляе Цябе, не давярае Табе і не любіць Цябе. Амэн.

Малітва да Найсвяцейшай Тройцы

О Найсвяцейшая Тройца, Айцец, Сын і Дух Святы.

З глыбокаю пакораю хвалу Табе аддаю і ахвярую Табе Найсвяцейшае Цела і Кроў, Душу і Боскасць Пана нашага Езуса Хрыста, прысутнага на ўсіх алтарах усяго свету, як перапрашэнне за знявагі, святатацтва і абыякавасць, якімі Яго абражаюць.

Праз бясконцыя заслугі Яго Найсвяцейшага Сэрца і праз заступніцтва Беззаганнага Сэрца Марыі прашу ў Цябе ласкі навяртання бедных грэшнікаў. Амэн.

Песні жальбы

Песні жальбы ўзніклі ў Польшчы на пачатку ХVІІІ ст. Першы раз іх праспявалі ў касцёле Святога Крыжа ў Варшаве. У хуткім часе гэтае  набажэнства стала адным з найбольш папулярных набажэнстваў Вялікага посту і на нашай зямлі. Разважанне мукаў Хрыста ў Песнях жальбы спрыяе духу пакаяння, а перадусім мае на мэце служыць нашаму навяртанню.

Натхненне

1. Песні жальбы заспявайце! * 
    Сэрцы болем напаўняйце, 
    сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, * 
    дайце горкіх слёз напіцца (х 2).
3. Нават сонца, месяц, зоры * 
    сумна свецяць, нібы ў горы (х 2).
4. Поўніць неба плач анёлаў, * 
    ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2).
5. Крышацца са страху скалы, – * 
    мёртвыя з магіл паўсталі (х 2).
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * 
    цэлы свет нібы канае (х 2).
7. Крыж Хрыстовы і кананне *
    душы вострым болем раняць (х 2).
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў *
    знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2).
9. Вось грэх мой перад Табою, * 
    змый яго святой крывёю (х 2).
10. У бяздонні мукаў Пана *
    я з правін сваіх паўстану (х 2).

Першая частка

З дапамогаю Божай ласкі пачынаем разважанне над мукаю нашага Пана Езуса Хрыста. Ахвяруем яго нябеснаму Айцу на праслаўленне і хвалу Ягонай Боскай велічы, пакорна дзякуючы за вялікую і надзвычайную любоў да чалавецтва, за тое, што спаслаў свайго Сына, каб цярпеў за нас жахлівыя пакуты і прыняў смерць на крыжы. Гэтае разважанне ахвяруем таксама дзеля ўшанавання Найсвяцейшай Панны Марыі, Маці Балеснай Божага Сына, а таксама на ўшанаванне св. Юзафа і тых святых, якія асабліва пабожна ўшаноўвалі муку Хрыста.

У першай частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў у час ад малітвы ў садзе Аліўным ажно да несправядлівага абвінавачвання перад судом. Гэтыя знявагі Пана, якія Ён за нас цярпеў, будзем ахвяраваць, просячы за святы каталіцкі Касцёл, за Святога Айца і за ўсё духавенства, а таксама за непрыяцеляў Хрыстовага крыжа і ўсіх няверных, каб Пан Бог даў ім ласку навяртання.

Гімн

1. Жаль невыносны сэрца працінае, *
    Езус мой любы келіх свой прымае; *
    кленчыць у садзе, 
    льецца пот крывавы – * 
    Бог моцы, хвалы.
2. Пана святога вучань злы цалуе, *
    войска цяжкія ланцугі рыхтуе. * 
    Без супраціву Езус іх прымае, * 
    нас выбаўляе.
3. Б’е і штурхае люд свайго Прарока, *
    злосць і нянавісць, 
    гнеў на кожным кроку. * 
    Церпіць пакорна Бога Сын адзіны, * 
    чысты, нявінны.
4. Кроў запяклася, вусны пасінелі, *
    рукі ад цяжкіх ланцугоў змярцвелі. 
    * Білі заўзята ледзь жывога Пана *
    ўсю ноч да рана.
5. Езу, мой Пане, дай дар пакаяння, * 
    дай мне, Езусе, ласку навяртання. * 
    Нашы правіны змыем мы слязамі, *
    зжалься над намі.

Плач душы над пакутамі Езуса

1. Езу, на жахлівыя мукі, * 
    нібы ягня, Ты ў путы звязаны, * 
    Езу, мілы Пане.
2. Езу, пацалункам здрадлівым * 
    быў Ты праданы, *
    Езу, мілы Пане.
3. Езу, перад смерцю ў садзе *
    з неба прасіў ад Айца злітавання, *
    Езу, мілы Пане.
4. Езу, на малітве ў самоце *
    кроў заміж поту цякла струмянямі, * 
    Езу, мілы Пане.
5. Езу, пацалунак ад Юды * 
    Ты прыняў, не спаслаў пакарання, * 
    Езу, мілы Пане.
6. Езу, ланцугамі цяжкімі * 
    Ты, нібы злодзей, быў ноччу звязаны,* 
    Езу, мілы Пане.
7. Езу, прад суддзёю, нявінны, *
    злоснымі кпінамі быў зняважаны, * 
    Езу, мілы Пане.
8. Езу, да Каяфы жаўнеры *
    вывелі ў путах Цябе на світанні, * 
    Езу, мілы Пане.
9. Езу, злой рукою па твары *
    быў моцна біты за праўды вызнанне, * 
    Езу, мілы Пане.
10. Езу,  праз ілжывых двух сведкаў * 
    падбухторшчыкам люду 
    быў Ты названы, * 
    Езу, мілы Пане.

Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.

Размова душы з Маці Балеснай

1. Ах, я, Маці, ледзь трываю! * 
    Смутак сэрца мне сціскае. *
    Раніць сэрца востры меч (х 2).
2. О Марыя, што з Табою? * 
    Так прыгнечана бядою, *
    бачу я Цябе ў слязах (х 2).
3. Што пытаеш? Боль ліхая, *
    мае сілы забірае, *
    сэрца кроў мне заліла (х 2).
4. Маці Чыстая, Святая, *
    бачу, што Ты ледзь жывая, *
    боль замгліў Твой ясны твар (х 2).
5. Сын мой любы, Сын адзіны, * 
    змучаны, крывёй заліты, *
    цяжка ўжо Яго пазнаць (х 2).
6. Маці ласкі і любові, * 
    буду плакаць я з Табою, *
    боль хачу дзяліць з Табой (х 2).

Напрыканцы кожнай часткі спяваем:
Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.

 

Другая частка

Натхненне

1. Песні жальбы заспявайце! * 
    Сэрцы болем напаўняйце, 
    сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, * 
    дайце горкіх слёз напіцца (х 2).
3. Нават сонца, месяц, зоры * 
    сумна свецяць, нібы ў горы (х 2).
4. Поўніць неба плач анёлаў, * 
    ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2).
5. Крышацца са страху скалы, – * 
    мёртвыя з магіл паўсталі (х 2).
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * 
    цэлы свет нібы канае (х 2).
7. Крыж Хрыстовы і кананне *
    душы вострым болем раняць (х 2).
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў *
    знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2).
9. Вось грэх мой перад Табою, * 
    змый яго святой крывёю (х 2).
10. У бяздонні мукаў Пана *
    я з правін сваіх паўстану (х 2).

У другой частцы разважанняў над мукаю Пана будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад несправядлівага прысуду ажно да ўкаранавання цернем. Гэтыя раны і знявагі ахвяруем Пану, просячы супакою для нашай Айчыны, згоды паміж народамі, а для нас саміх – прабачэння грахоў, паратунку ад зямных няшчасцяў, а асабліва ад пажару, голаду, вайны і заразы.

Гімн

1. Грэшнікі, гляньце на пакуты Пана, * 
    за грэх ваш цяжкі ён прымае раны. * 
    Не лютасць катаў раніць Пана болем * 
    а злая воля.
2. Творцу сусвету 
    судзяць людзі злосна, * 
    б’юць, чыняць кпіны, 
    абражаюць моцна. * 
    Вуснаў збалелых Пан не адкрывае, * моўчкі трывае.
3. За грахі свету Езуса бічуюць, * 
    грэшным патолю на вякі рыхтуюць. * 
    Кроў, што са Збаўцы па слупе сцякае,* 
    свет выбаўляе.
4. Свету гардыня венчыць скроні ружай,* 
    на голаў Пана лёг вянок калючы. * 
    Плашч апранае Езусу для жартаў, * 
    злосная варта.
5. Езу, мой Пане, дай мне пакаянне, * 
    каб мне спазнаці шчасце навяртання.* 
    Нашы правіны змыем мы слязамі, * 
    зжалься над намі.

Плач душы над пакутамі Езуса

1. Езу, на судзе супраць праўды, * 
    хоць быў нявінны, 
    злачынцам названы, *
    Езу, мілы Пане. 
2. Езу, ад людзей жорсткіх, лютых, * 
    горкую чашу прыняў зневажанняў,*
    Езу, мілы Пане.
3. Езу, тройчы Пятром у страху * 
    нават знаёмым не быў Ты прызнаны, *
    Езу, мілы Пане.
4. Езу, у Пілата прад людам * 
    быў Ты да крыві скатаваны, * 
    Езу, мілы Пане.
5. Езу, з Цябе крыўдна і злосна * 
    Ірад смяяўся і кпілі дварчане, *
    Езу, мілы Пане.
6. Езу, ў белай вопратцы здзекі * 
    злосных жаўнераў 
    цярпеў Ты на світанні, * 
    Езу, мілы Пане.
7. Езу, да слупа прывязаны, * 
    нелітасціва Ты быў бічаваны, * 
    Езу, мілы Пане.
8. Езу, дзеля большага болю *
    цернем калючым укаранаваны, * 
    Езу, мілы Пане.
9. Езу, у плашч чырвоны жаўнерамі * 
    здзекліва й злосна быў Ты ўбраны, *
    Езу, мілы Пане.
10. Езу, кроў праліў Ты святую, * 
    невінаваты, цярпеў пакаранне, * 
    Езу, мілы Пане.

Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.

Размова душы з Маці Балеснай

1. Бачу Сына без адзення, *
    кроў з плячэй цячэ струменем. *
    Пад бічамі Сыне мой (х 2).
2. Раны Сына, о Марыя, * 
    жыватворныя, святыя, *
    мне на сэрца пакладзі (х 2).
3. Бачу Сына я ў кароне, * 
    церні моцна раняць скроні, *
    кроў сцякае па грудзях (х 2).
4. Маці,  бачыш Сына ў муках, * 
    Ты не будзь адна ў пакутах, *
    дай і мне спазнаць Твой боль (х 2).
5. Як жа мне, той беднай Маці, * 
    Сынаў крыж на плечы ўзяці, *
    каб паднесці з ім хоць крок (х 2).
6. Маці ласкі і любові, * 
    буду плакаць я з Табою, * 
    боль хачу дзяліць з Табой (х 2).

Напрыканцы: 
Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.

Трэцяя частка

 Натхненне

1. Песні жальбы заспявайце! * 
    Сэрцы болем напаўняйце, 
    сэрцы болем напаўняйце!
2. Вочы, плачце, як крыніцы, * 
    дайце горкіх слёз напіцца (х 2).
3. Нават сонца, месяц, зоры * 
    сумна свецяць, нібы ў горы (х 2).
4. Поўніць неба плач анёлаў, * 
    ўжо мінуў іх час вясёлы (х 2).
5. Крышацца са страху скалы, – * 
    мёртвыя з магіл паўсталі (х 2).
6. Хто жальбу сваю ўстрымае: * 
    цэлы свет нібы канае (х 2).
7. Крыж Хрыстовы і кананне *
    душы вострым болем раняць (х 2).
8. Моцай, ласкай, сілай ранаў *
    знішчы злосць сэрц нашых, Пане (х 2).
9. Вось грэх мой перад Табою, * 
    змый яго святой крывёю (х 2).
10. У бяздонні мукаў Пана *
    я з правін сваіх паўстану (х 2).

У гэтай апошняй частцы будзем разважаць аб тым, што Пан Езус выцерпеў ад хвіліны ўкаранавання ажно да цяжкага скону на крыжы. Усе цярпенні, кпіны і крыўды, якія Ён зносіў, ахвяруем за грэшнікаў, каб Збаўца абудзіў іхнія заблуканыя сэрцы і натхніў іх да пакаяння і жыцця ў праўдзе, а таксама будзем маліцца за ўсе душы, якія церпяць у чыстцы, каб літасцівы Езус пагасіў сваёй Крывёю агонь іхніх мукаў. Будзем таксама прасіць Пана, каб Ён і нам у хвіліну нашай смерці даў ласку скрухі за грахі і дапамог вытрываць у надзеі да апошняй хвіліны жыцця на гэтым свеце.

Гімн

1. Жорсткае сэрца, ты яшчэ не плачаш, * 
    ці ж мукаў Пана страшных 
    Ты не бачыш! *
    Езус Твой любы ўвесь крывёй сцякае,* 
    сіл больш не мае.
2. Нас палюбіўшы, сышоў Езус з неба, * 
    ды вось на плечы 
    крыж прымае з дрэва. * 
    Пад ім Ён кленчыць, 
    млее, ўстаць не можа * 
    добры наш Божа.
3. На крыж кладзецца, ціха церпіць мукі,* 
    цвік, нібы джала, прабівае рукі. *
    Па-над зямлёю 
    Збаўцу крыж узносіць, * 
    неба галосіць.
4. Дрэва святое, дай нам Збаўцы цела, * 
    каб на табе ўжо болей не вісела. * 
    Мы пахаваем Пана ў сумным гробе * 
    з плачам ў жалобе.
5. Езу, мой Пане, прагну пакаяння, * 
    прагну з надзеяй грахоў даравання. * 
    Нашы правіны змыем мы слязамі, * 
    зжалься над намі.
6. Богу навекі хай жа будзе хвала * 
    за ўсе знявагі – іх сустрэў нямала. * 
    За нас цярпеў Ён, Бога Сын адзіны, * 
    Збаўца нявінны.

Плач душы над пакутамі Езуса

1. Езу, на судзе ў Пілата * 
    з ліхадзеямі быў параўнаны, *
    Езу, мілы Пане.
2. Езу, на Галгоце жахлівай *
    Ты смерць прыняў праз укрыжаванне,*
    Езу, мілы Пане.
3. Езу, з крыжам цяжкім ішоў Ты, * 
    нёс на гару ўсіх грахоў дараванне, *
    Езу, мілы Пане.
4. Езу, да крыжа на Галгоце * 
    быў Ты прыбіты тупымі цвікамі, *
    Езу, мілы Пане.
5. Езу, са злачынцамі разам * 
    Ты прынародна быў пакараны, *
    Езу, мілы Пане.
6. Езу, кпіны, здзекі жаўнераў * 
    боль узмацнялі, пяклі Твае раны, *
    Езу, мілы Пане.
7. Езу, на крыжы літасціва * 
    злодзею ласку Ты даў паяднання, *
    Езу, мілы Пане.
8. Езу, воцат з жоўцю змяшаны * 
    далі Табе піць ў хвіліну канання, *
    Езу, мілы Пане.
9. Езу, Ты знёс маўкліва пакуты, *
    ка’ты не чулі Твайго наракання, *
    Езу, мілы Пане.
10. Езу, з крыжа вучнямі зняты, * 
    у грабніцы Ты быў пахаваны, *
    Езу, мілы Пане.

Хвала, пашана нашаму Пану * за ўсе знявагі, за бічаванне, * за ўсе цярпенні, за ўсе мучэнні, * за наша збаўленне.

Размова душы з Маці Балеснай

1. Ах, я Маці нешчасліва, * 
    ўжо цярпець не маю сілы, *
    на крыжы Мой любы Сын (х 2).
2. О Марыя, боль Твой люты, * 
    пад крыжом Твае пакуты, *
    я хачу дзяліць з Табой (х 2).
3. Вось канае Мой Сыночак, 
    закрывае Ён ўжо вочы, *
    Я канаю разам з Ім (х 2).
4. Маці, страшнаю бядою * 
    падзяліся Ты са мною, *
    дай і мне спазнаць Твой боль (х 2).
5. Ох, не чую Сына мовы, *
    Ён схіліў на грудзі голаў, *
    Я на свеце ўжо адна (х 2).
6. О, Марыя, мукі Пана, * 
    крыж, пакуты, боль і раны *
    буду ў сэрцы я насіць (х 2). 

Напрыканцы: 
Ты за нас цярпеў ад ранаў, * Езу Хрыстэ, * змілуйся над намі.

Обратная связь

Имя отправителя *:
E-mail отправителя *:
Тема письма:
Текст сообщения *:
Код безопасности *:

Гадзінкі аб Беззаганным Зачацці Найсвяцейшай Панны Марыі

Назва Гадзінкі паходзіць ад слова «гадзіна». У кляштарах малітвы, якія манахі адгаворваюць у пэўныя гадзіны дня, маюць назву Літургія гадзінаў (Liturgia horarum). Спевы гімнаў і малітваўГадзінак укладзеныя па прыкладзе Літургіі гадзінаў, адкуль іх асобныя назвы: Ютрань, Першая Гадзіна, Трэцяя Гадзіна, Нешпары і г. д.

Малітва Гадзінак праслаўляе таямніцу Беззаганнага Зачацця Багародзіцы, якая Божаю ласкаю была захаваная ад першароднага грэху.

Ютрань

Пачынайце, вусны нашы, 
       Маці праслаўляці,
Пачынайце гімн хвалы 
       радасна спяваці.

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       сталай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.


Гімн
Радуйся, Пані Святая, неба Валадарка,
Ты светлая, як зорка, 
       што ўзыйшла над ранкам.

Радуйся, поўная ласкі, 
       яснасць незямная,
Ратуй нас ад шатана, Маці Прасвятая.

Пані, Цябе сам Бог Моцны, 
       Творца чалавека,
Абраў за Маці Слова, 
       што жыло спрадвеку.

Слова, што свет сатварыла — 
       неба над зямлёю,
Паіла ўсё жывое чыстаю вадою.

Бог узлюбіў Цябе, Маці, 
       і ўчыніў святою,
Адамаў грэх моц страціў, 
       Пані, прад Табою.

Кантар:
 Выбраў Яе Бог і па-над усім узвялічыў.
Н.: І абраў Яе, быццам дом, у якім сам прабывае.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.
К.: Праслаўляйма Пана.
Н.: Богу хвала.
К.: А душы верных памерлых праз Божую міласэрнасць няхай адпачываюць у супакоі вечным.
Н.: Амэн.

Першая гадзіна

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, мудрая Маці, 
       дом святы для Бога,
Які калоны здобяць велічна, прыгожа.

Пошасцям свету Ты, Пані, 
       сталася бядою,
Бо ва улонні маці ўжо была святою.

Маці зямлі, Ты ў неба 
       і у святасць Брама,
Якуба зорка ясна і анёлаў Пані.

Пострах шатана, ратуй нас 
       ад яго напасцяў,
Ты прыстань хрысціянаў 
       у горы і няшчасці.

К.: Сам Яе сатварыў у Святым Духу.
Н.: І над справамі рук сваіх Яе ўзвялічыў.
К.: Пані, пачуй маленні нашыя.
Н.: А просьбы нашыя няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Трэцяя гадзіна

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, трон Саламонаў, 
       запавет Святога,
Вясёлка з фарбаў райскіх 
       Творцы Незямнога.

Ты, як агонь Майсееў, 
       Богам палымнееш,
Як посах Ааронаў, нібы цвет квітнееш.

Райская Брама замкнёна, 
       мёду пласт Самсона,
Руно, што мацавала мужнасць Гедыёна.

Сын Твой Святы і адзіны 
       Бог Праўдзівы з неба,
Цябе ўсцярог ад грэху нашай маці Евы.

Толькі Цябе, Маці Слова, 
       Бог абраў спрадвеку,
Каб Ты была нявіннай, 
       і без плямаў грэху.

К: Я жыву на вышынях.
Н.: А трон мой у слупе аблокаў.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Шостая гадзіна

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, Тройцы сяліба, 
       Божая Святыня,
Палац святы анёлаў, 
       дзеваў Храм нявінных.

Ты суцяшэнне журботных, 
       сад удзячных думак,
Ты сіла цярплівых, чысціні дарунак.

О Благаслаўлёная Пані, 
       Ты зямля святая,
Нявіннасці і цнотаў, дар таемны маеш.

Быццам святы горад Божы, 
       ці на Усходзе брама,
Любоўю, ласкай светлай 
       ззяеш, Беззаганна!

К.: Быццам лілея паміж церняў.
Н.: Так і мая ўмілаваная паміж дачок Адама.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Дзевятая гадзіна

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, прыстань уцёкшых, 
       вежа справядлівых,
Прыгожая, як хорам, 
       узведзены Давідам.

Ты пры зачацці любоўю, 
       ласкай палымнела,
Ад яснасці той пекла ў немачы самлела.

Мужная Панна Святая, 
       як сама Юдыта,
Што люд свой ратавала, 
       у палон здабыты.

Хлебам карміў увесь Егіпет, 
       слаўны сын Рахэлі,
Марыі Сын ад смерці збавіў 
       свет збуцвелы.

К.: Якая ж Ты прыгожая, наша Пані.
Н.: А правіны грэху першароднага 
ў Табе не знайшлося.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Нешпары

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, о яснасць свету, 
       верных дапамога,
Ты кроў дала і цела Сыну Пана Бога.

Каб чалавек у даліне грэху не загінуў,
А годным стаўся неба, 
       хвалы херубімаў.

Промнямі сонца святога, 
       зіхаціць Марыя —
Зачатая без грэху чыстая лілея.

Цвет паміж церняў — Марыя 
       мужна змея топча,
Як месяц ясны ў поўні, 
       цемру губіць ноччу.

К.: Я ўчыніла, каб на небе няспынна ўзыходзіла сонца.
Н.: І быццам імгліца ўсю зямлю агарнула.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Напрыканцы дня

Хай жа дасць нам Сын Твой любы ласку навяртання,
Хай даруе нам грахі, не спашле карання.

Будзь нам, Маці міласэрна, 
       вернай дапамогай,
Барані нас ад спакус і шатана злога.

Хвала Богу ў Тройцы вечнай 
       і Айцу, і Сыну,
І Святому Духу ўсцяж, 
       на вякі, няспынна.

Як была пашана Пану, 
       хай заўсёды будзе —
На зямлі хай праз вякі 
       Бога славяць людзі.

Гімн
Радуйся, о Маці цноты, 
       святасці дзявочай,
Напоўненая ласкай у вянку святочным.

О Беззаганная Маці, чысціня анёлаў,
Стаіш ля трона Бога — галава ў кароне.

Ласку для нас спарадзіла, 
       ветлая, Прачыста.
Ты грэшнікаў надзея, 
       тых, што тонуць, прыстань.

Райская Брама для слабых, 
       грэшных абарона,
Вядзі нас на сустрэчу з Богам на Сіёне.

К.: Тваё імя, о Марыя, як алей духмяны.
Н.: А Твае слугі моцна Цябе ўзлюбілі.
К.: Пані, пачуй малітвы нашыя.
Н.: А просьбы нашы няхай да Цябе дойдуць.

Молімся: Святая Марыя, Валадарка неба, Маці Пана нашага Езуса Хрыста і Пані свету, якая нікога не пакідаеш і нікім не пагарджаеш, глянь на нас, о наша Пані, ласкавым позіркам Тваёй міласэрнасці і выпрасі нам у свайго Сына дараванне нашых правінаў, каб мы, хто цяпер пра Тваё Беззаганнае Зачацце пабожным сэрцам разважае, маглі атрымаць у небе ўзнагароду вечнага жыцця; няхай жа нам так учыніць Табою народжаны Твой Сын, а наш Пан Езус Хрыстус, які з Айцом і Святым Духам жыве і валадарыць, у Тройцы Святой адзіны Бог на векі вечныя. Амэн.

Ахвяраванне Гадзінак

Пані, прымі спеў Гадзінак, 
       што Табе мы ўзносім,
З паклонам і пакорай дапамогі просім.

Шляхам збаўленным, о Маці, 
       нас вядзі да раю.
Прыбудзь да ложа смерці, 
       не пакінь пры сконе.

Антыфона
О Квеце Ружы, што грэх першародны амінула, і злога ўчынку бруду не спазнала.

К.: Пры сваім Зачацці, о Пані, Ты была Беззаганнай.
Н.: Маліся за нас да Бога Айца, бо Ягонага Ты нарадзіла Сына.

Молімся: Божа, Ты праз Беззаганнае Зачацце Найсвяцейшай Панны падрыхтаваў свайму Сыну годнае прабыванне ў нявінным улонні, і праз заслугі будучай смерці Хрыста захаваў Яе ад усялякай правіны. Дазволь нам праз Яе заступніцтва дайсці да Цябе без грэху. Праз Пана нашага Езуса Хрыста, які з Табою жыве і валадарыць у еднасці Духа Святога, Бог праз усе вякі вечныя. 
Н.: Амэн.

Создать бесплатный сайт с uCoz