...

ПАДРЫХТОЎКА ДА ПЕРШАЙ СПОВЕДЗІ 2

САКРАМЭНТ  ПАКАЯННЯ   ПАЯДНАННЯ  (СПОВЕДЗЬ)

«Тыя, хто прыступае да сакрамэнту пакаяння, атрымліваюць ад Божай  міласэрнасці прабачэнне за знявагу, учыненую  Богу,  і  адначасова яднаюцца з Касцёлам, якому праз грэх нанеслі  рану і які прычыняецца  да іх навяртання любоўю, прыкладам і малітваю»  (LG, 11 - Канстытуцыя пра Касцёл II Ватыканскага Сабору).

Усе людзі,  у тым ліку і хрысціяне,  грашаць і маюць зза гэтага пачуццё віны,  бо нават  пасля святога  хросту  чалавеку   цяжка   засцерагчыся  ад  маральнага  зла: «Калі  кажам ,  што  немаем граху,  ашукваем  саміх  сябе,  і  няма  ў  нас праўды» (пар. 1Ян1,8).

Грэх - гэта не толькі свядомае і  добраахвотнае парушэнне Божай запаведзі альбо касцёльнага наказу;  гэта не толькі канфлікт з сумленнем.  Грэх - гэта адыход ад Бога,  парушэнне  годных  узаемаадносінаў  паміж  чалавекам  і  Богам, чалавекам   і   супольнасцю  Касцёла. Гэта  асабістая  абраза бясконцай велічы Бога і Яго  Айцоўскага Сэрца.

Як перамагчы зло, калі яно нас апанавала? Як вярнуць страчаную сувязь з Богам і з Касцёлам?  Вось жа, Езус Хрыстус -  «ахвяра  прабачэння  за  грахі  нашыя»(пар. Ян 2, 2).   Ён  прабачае  нам правіны  ва  ўстаноўленым  Ім  самім сакрамэнце  пакаяння.  «Прыміце  Духа  Святога.  Каму адпусціце  грахі,  таму будуць адпушчаныя;  на  кім  пакінеце,  на  тым  застануцца», - сказаў  Езус апосталам  і  іх  наступнікам (пар. Ян 20,22-23). 3 волі Хрыста словы адпушчэння  грахоў прамаўляе  ў  канфесіянале  святар,  менавіта там адбываецца спатканне грэшнага чалавека з Хрыстом, які прабачае і які жыве ў Касцёле.  Для адпушчэння грахоў і паяднання з Богам і Касцёлам у  сакрамэнце пакаяння патрэбны пяць умоваў  (рахунак  сумлення,  жаль  за  грахі,  цвёрдае пастанаўленне  выправіцца,  шчырая  споведзь  і  выпраўленне крыўды Богу і бліжняму). Аднак найважнейшымі і асноўнымі ўмовамі атрымання гэтае ласкі ёсць  вера  і   любоў  да  Хрыста  ў спалучэнні   са   шкадаваннем  за  грахі   і паспганаўленнем  навяртпання да Бога. Каб атрымаць прабачэнне, трэба ўспомніць усе цяжкія грахі  і  прызнацца ў  іх. Але пажадана таксама  дзеля працы над сабою  ўспомніць і  вызнаць таксама  звычайныя  грахі  і  свае заганы.

Малітвы  перад  споведдзю

Малітва да Духа Святога,  Найсвяцейшай Панны Марыі,  Святога   Апекуна   і   да   Анёла   Ахоўніка

Прыйдзі,   Духу  Святы,  асвяці  мой  розум,   каб  убачыў  я грахі свае; абудзі волю і сэрца маё,  каб я шчыра за грахі  гэтыя шкадаваў  і  адважна  ў іх  прызнаўся. Дай  мне  сілу сапраўды  з  іх выправіцца. Святая Марыя, Маці Божая,  Прытулак грэшнікаў, заступіся за мяне. Святы   Апякуне мой, і  ты  Анёл Ахоўнік мой,  выпрасіце мне ласку  добрай  споведзі. Амэн.

Малітва да Езуса Хрыста

Прымі  споведзь  маю,   найлітасцівейшы   і   найласкавейшы   Пане  Езу Хрыстэ, адзіная   надзея  на  збаўленне душы маёй.  Дай мне,  малю,  скруху с эрца  і слёзы  вачам маім,  каб  удзень  і  ўночы аплакваў я ўсе занядбанні мае з пакораю і чысцінёю  сэрца.  Пане,  Божа  мой,  прымі  малітвы  мае. Збаўца свету,  добры Езу,  які  аддаў сябе на смерць крыжовую,  каб збавіць  грэшнікаў, зірні  на мяне, няшчаснага грэшніка, што кліча імя Тваё, і не зважай на зло маё. А калі  я дапусціў  тое,  за што  асудзіць  мяне  можаш,  Ты  не  забывай  таго,  за што збаўляеш.   Пашкадуй жа мяне, о Збаўца мой,   і  змілуйся  над  грэшнаю душою маёю.   Развяжы  путы  яе  і  загаі  раны. Спашлі,  найлітасцівейшы Пане, праз заслугі  Беззаганнай  заўсёды  Панны Марыі,  Маці  Тваёй,  і  святых Тваіх святло і  праўду ў  душу маю, каб асвяцілі яны ўсе  недахопы мае,  з  якіх трэба  мне спавядацца і  схілялі мяне шчыра  і са скрухаю сэрца ў іх пакаяцца. Які жывеш  і валадарыш  на  векі  вечныя.  Амэн.

Рахунак сумлення

Напачатку  падзякуй  Богу  за  атрыманыя  ад  Яго ласкі і даброты (назаві, якія),  а затым з дапамогаю пададзеных  ніжэй  пытанняў  узгадай  (ад  апошняй сапраўднай  споведзі)  свае  грахі,  якімі  абразіў  Бога і Яго любоў.

Уступныя пытанні

Калі апошні раз быў у споведзі?

Ці выканаў прызначаную табе на апошняй споведзі пакуту?

Ці не ўтаіў на апошняй альбо ранейшай споведзі цяжкага граху?

Калі  ўтаіў, то  апошняя  твая споведзь была несапраўднай, мусіш яе паўтарыць.

Ці  не забыўся на апошняй споведзі сказаць  пра  які- небудзь  грэх?

Калі забыўся, то  споведзь была  сапраўднай,  але  на  гэтай  споведзі  мусіш вызнаць  забыты грэх.

Ці  выканаў  пастановы,   дадзеныя  табе  спаведніком  на  апошняй споведзі (напр.,  вяртанне ўкрадзенай рэчы, прымірэнне з тым, з кім пасваыўся, пазбаўленне ад злосці і варожасці, абсалютнае ўніканне  добраахвотнага  граху, уніканне грэшнага  знаёмства,  сяброўства)?

I. «He май  іншых  багоў,  апроч  Мяне»

 

«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і усёю душою тваёю і ўсім розумам  тваім» (пар. Мц 22, 37).   Гэта найважнейшая і першая запаведзь.

Адносна веры:

- Як выглядае тваё штодзённае жыццё, якая твая  вера,  можа,  абмінаеш Бога  і зусім  не лічышся  з Яго  запаведзямі  ў  сваіх  поглядах,  паводзінах,  пастановах? Можа, належыш да  найгоршых   з  людзей – баязліўцаў,  якія нібы  і  лічацца вернікамі,  але баяцца ў гэтым прызнацца? Ці  не  адмаўляў  ты словам альбо ўчынкам Божага існавання і ці не здраджваў  Богу  дзеля кар'еры  ці к аб  здабыць чыюсьці  прыхільнасць?

- Што рабіў для таго,  каб лепш  пазнаць  Бога  і  паглыбіць  сваю  веру,  якія  твае занядбанні  ў  гэтым?  Якія чытаеш кнігі і часопісы? Ці пазбягаеш дрэнных кніг? Ці штосьці рабіў для таго, каб пазбыцца  нейкіх сумненняў наконт веры (напр., праз размовы  з кампетэнтнымі людзьмі, праз чытанне адпаведнай літаратуры  і  г. д.)

- Можа,  твая   вера   такая  слабая,   што нават  саромеешся перажагнацца,   памаліцца,  пайсці  на  Святую  Імшу?

-  Ці не была твая малітва толькі бяздумным вымаўленнем слоў без належнай увагі,  адпаведнай  паставы  і  пашаны?

-  Можа лічыў, што нейкі прадмет (талісман) альбо  дзеянне прынясуць шчасце, а да  Бога  па  належную  дапамогу не  звяртаўся?  Ці  верыў  гараскопам, варажбе, з абабонам,  магіі?

-  Ці не абмяжоўваў сваю  малітву  толькі  просьбамі,  пазбягаючы малітваў  падзякі  і  ўшанавання?

-  Ці заўсёды і ўсюды належным чынам бараніў сваю каталіцкую веру?

Адносна надзеі:

-   Якая  твая  надзея?   Ці   не   прывязваўся  празмерна  да  людзей, рэчаў, працы,   клопатаў, забываючыся пра справы збаўлення? Ці дзякаваў  Пану Богу за поспехі,  прыемнасці,  радасці?

Як сябе  паводзіш,  калі  штосьці  не а трымліваецца,  калі  даводзіцца цярпець? Ці  думаеш  пра  сустрэчу  з  Панам  Богам  у  хвіліну  смерці?

Адносна любові.

-   Ці   цікавішся жыццём  Касцёла?  Ці  адчуваеш  сябе яго членам?

-  Ці адчуваеш сябе адказным за  яго святасць?  - Ці  годнае  тваё жыццё вучня Езуса Хрыста?

-  Ці  прымаеш удзел  у  парафіяльных  рэкалекцыях? 

-  Ці  памятаеш  пра матэрыяльныя патрэбы Касцёла?  Як ставішся да запаведзяў Божых,  да сакрамэнтаў,  да  рэлігійных  абавязкаў?

Першая запаведзь паказвае, што найвышэйшаю мэтаю, найвышэйшым дабром для  верніка  з'яўляецца  Бог. Мы далучаемся да Бога праз веру і любоў.

Гэта – адзіныя  дарогі збаўлення.  Гэтыя  каштоўнасці  надаюць сэнс жыццю, з'яўляюцца крыніцаю сілы і радасці. Той,  хто не беражэ веры, не паглыбляе яе і прызнае  штосьці  вышэйшым  і  важнейшым  за Бога,  наклікае  на сябе найбольшае няшчасце – пазбаўленне вечнай радасці ад прабывання з Богам у Небе. «Пане, дапамажы  майму нявер'ю» (пар. Мк 9, 24).

II. «He ўжывай імя Пана Бога твайго дарэмна»

-   Ці з належнаю пашанаю вымаўляў імя Бога і святых?   

-   Ці  не  был і звароты да  Бога  і  святых  пустымі ўскліканнямі?    

-   Ці не ўчыніў клятвапарушэння,  г. зн.  Ці не кляўся непраўдзіва?

-   Можа, не стрымаў абяцання, дадзенага Пану Богу?

-    Ці  не саромеўся насіць на сабе сімвалы веры  (крыжык, медальён)?

-   Ці ўшаноўваў Найсвяцейшы Сакрамэнт у касцёле (прыкленчваючы) альбо праходзячы  паўз  касцёл  ці  сустракаючы  ксяндза,  што  ідзе  з  Дарамі  Божымі  да хворага?

-   Ці шанаваў дома і паза ім крыжы, фігуры, абразы? 

-   Ці не бунтаваўся,  а можа,  нават  чыніў  блюзнерства,  калі  Бог  «не выслухоўваў»  тваіх  просьбаў, перакрэсліваў твае памкненні і задумы?

-   Ці чыніў хаця б знак крыжа перад ядой,  падарожжам,  у небяспецы?  

     Мусіш  быць  паслядоўны:  калі   прызнаеш   Бога  за  Валадара  Сусвету, калі верыш,   што  Ён       цябе стварыў што Бог – бясконцы  і  ўсемагутны,  імя Ягонае  павінна  быць для  цябе  святым.

III. «Памятай дзень святы святкаваць»

 

-   Ці не прапускаў у нядзелю  і святы  з  малаважных  прычынаў  Святой  Імшы?

-   Ці  замест Святой Імшы не губляў час  на  неабавязковыя  заняткі  і прыемнасці  (доўгі  сон,  адведкі  сяброў,  прагляд фільмаў)?

-   Ці,  выбіраючыся  ў  нядзелю  альбо  ў  свята  ў  падарожжа, памятаў  таксама пра  абавязак  удзельнічаць  у  Святой  Імшы?

-   Ці не спазняўся на Святую Імшу?

-   Ці  належным  чынам  удзельнічаў  у  Святой  Імшы,   адказваючы, спяваючы, стараючыся  лепш  зразумець  сутнасць  і  значэнне  паасобных  яе  частак?

-   Ці працаваў у нядзелю і святы без важнай патрэбы?

-   Ці прысвячаеш іншы час, апроч Святой Імшы ў будні, нядзелю і святы, каб знайсці  бліжэйшы кантакт  з  Богам  (асабістая  малітва,  чытанне  рэлігійнай літаратуры  і  г. д.)?

-   Ці  не  адзначаеш  хутчэй  папаганску,  чым  пахрысціянску  штогадовых найважнейшых  святаў,  асабліва  Божага Нараджэння і Вялікадня?

    Нядзеля і святы - гэта Божыя дні. Яны служаць для адпачынку і паглыблення  еднасці  з  Богам.

   Удзел у Святой Імшы - гэта мінімум таго,  што хрысціянін павінен у нядзелі  і  ў святы прысвяціць Богу.  Калі  без  сур'ёзнай  прычыны  не в ыканаеш  гэтага  абавязку, учыніш  цяжкі  грэх.

    Па-за Святой Імшой  у  гэтыя  дні  трэба  больш  памятаць  пра  свайго Творцу і  Збаўцу.  У  гэтыя  дні  належыць   таксама   знайсці    час  для  чытання рэлігійнай   літаратуры   і хоць некалькіх   добрых   учынкаў  (наведванне хворых, адзінокіх,  напісанне  адкладзеных  некалі  лістоў і г. д.). Мы не маем права  змяняць Божую волю  і  марнаваць  гэтыя святыя дні,  прысвячаючы  іх выключна  клопату пра  матэрыяльныя патрэбы.

IV. «Шануй  бацьку  свайго і маці сваю»

 

    Пытанні   для   дзяцей:

-   Ці  імкнешся праз малітву і разважанне паглыбіць у сабе любоў,  пашану  і  павагу  да  бацькоў?

-   Ці  імкнешся  зразумець  іх  духоўны  стан  і  матэрыяльнае  становішча?

-   Ці   не лічыш, што бацькі не разумеюць цябе,   а сам нічога не робіш, каб зразумець бацькоў?

-   Ці   не папракаеш іх грубым словам за пралікі,  а сам не выконваеш сваіх абавязкаў?

-   Ці   стрымліваеш слова?      Ці гаворыш, куды  ідзеш?

-   Ці   вяртаешся ў дамоўлены час дадому?

-   Ці  не пакідаеш пасля сябе смецце і непарадак, змушаючы гэтым маці, бацьку  ці  брата альбо  сястру абслугоўваць цябе?

-   Ці   дапамагаеш  бацькам  (асабліва  маці)   у  працы  і  захаванні парадку  дома (прыбіранне,  дапамога на кухні, па гаспадарцы)?

-   Ці  не прыносіш бацькам болю жорсткімі,  грубымі словамі альбо нават бязлітаснымі ўчынамі?

-   Ці  не вымагаеш у бацькоў грошай, не ўлічваючы матэрыяльнага становішча сям'і?      -   Ці  не ашукваеш іх?

-   Ці  не крыўдзіш і не прыніжаеш брата альбо сястру?

-   Ці  праяўляеш паслужлівасць і павагу да іншых родных і сваякоў (бабулі, дзядулі, цёткі...)?

-   Ці   пацвярджаеш  пашану  і  любоў  да  ўсіх  родных   сваёю паслужлівасцю,  дапамогаю,  авагаю  ветлівасцю?

 Пытанні для бацькоў:

    3 Божае волі галоўная мэта сужэнства - даць жыццё дзецям і выхаваць іх.

-   Ці  зза   эгаізму,  маладушнасці  і  звычкі  да  выгодаў  не  абмяжоўвалі  вы  колькасці  дзяцей?

-   Ці не шукалі толькі пачуццёвае асалоды?  Ці не  ўжывалі штучных сродкаў  для  прадухілення  зараджэння новага жыцця

-   Ці  пазнаёміліся   з   натуральнымі   метадамі   распазнавання   плоднасці,   каб

карыстацца  імі, калі вашыя магчымасці, здароўе, даходы не дазваляюць мець вельмі вялікую  сям'ю?

-   Ці не мелі пазашлюбных сувязяў?

    Ведаем,  што  самым  галоўным  выхаваўчым  крытэрыем  з'яўляецца сямейны клімат,  у  якім жывуць і  гадуюцца  дзеці.  Найважнейшыя  псіхалагічныя адкрыцці выразна  паказалі  рашучы ўплыў першых гадоў і асяроддзя на фармаванне характару дзіцяці.

-    Ці сямейная атмасфера, якую   вы стварылі  дома, сапраўды  хрысціянская?

-    Ці  ў вашым доме  ўсе жывуць паводле веры? 

-    Ці можа пераважае ў  ім практычны матэрыялізм? 

-   Ці пануе ў доме  клімат самаахвярнасці, ці няма рэлігійнай абыякавасці?

-   Ці вашыя заўвагі наконт сямейных альбо грамадскіх падзеяў - гэта      заўвагі  людзей, якія вераць?   Ці ведаюць дзеці, што вы выконваеце рэлігійныя абавязкі? -  Ці самі разумееце і стараецеся, каб    вашыя    дзеці    зразумелі,   што маральныя   законы  з'яўляюцца  не   запаведзямі    суровага   і  патрабавальнага Бога,  а  ўяўляюць сабою  запаведзі  Айца,   які   любіць  нас  і  заклікае,   каб  мы сталі  лепшымі, руплівей служачы людзям, братам нашым?

-     Ці   выхоўваеце дзяцей, падаючы ім добры прыклад?

-    Ці  навучаеце  іх  рэлігіі  і  ці  пасылаеце  на  заняткі  па рэлігіі? Ці выхоўваеце ў  сваіх  дзецях   звычку да  парадку  і  працы?  

-    Ці  не  належыце  да тых  бацькоў,  якія  ўсё робяць  за дзяцей?

-   Ці маеце кантакт з кожным з  вашых дзяцей  і  ці  не  вылучаеце  сярод  іх лепшых  і  горшых?

-    Ці намагаецеся здабыць  іхні  давер? Ці аднолькавыя для вас, бацькоў і дзяцей, загады і забароны?   

 -  Ці не крытыкуеце  вы   легкадумна  пры  дзецях  уладу   (касцёльную, школьную,     дзяржаўную), падрываючы  гэткім  чынам  не  толькі  яе а ўтарытэт,   але  найперш  ваш уласны,    бацькоўскі?

-   Ці   шчыра  адказваеце  падросшым  дзецям   на   пытанні,   звязаныя   з   іх нараджэннем?   Ці  ствараеце пры гэтым здаровую атмасферу,  гаворачы пра нараджэнне, як  пра нешта   добрае  і      нармальнае (што жанчыны бываюць у благаславёным стане, нараджаюць, кормяць дзяцей; што   мужы  кахаюць  іх  і праяўляюць  сваё  каханне   і  апеку)?

-    Ці  наадварот, не здолелі даць належнага адказу альбо яшчэ горш, дапускалі брыдкія а некдоты,  якія  зневажаюць чалавечую годнасць?  Вядома, трэба  не забывацца пра тактоўнасць,  разважнасць  і  паслядоўнасць,  каб  не  разгубіцца  ў  гэтай  далікатнай  сітуацыі.

-   Як  стараецеся  выправіць  заўважаныя  ў  дзяцей  заганы?  Можа,   хутчэй звяртаецеся  да сродкаў  пакарання,  чым  да  настаўлення,  павучання   добрым  словам?

-   Ці  стасуюцца  вашыя  патрабаванні  з  магчымасцямі  дзяцей?   Можа,  вы  занадта  суровыя   альбо паблажлівыя?

V. «He забівай»

-    Ці не стаў ты вінаватым (свядома і добраахвотна) у чыёйсьці смерці?

-   Ці не выказаў думкі, што пэўных людзей  можна забіваць?

-   Ці не знішчыў ты ненароджанага дзіцяці?

-   Ці не падтрымліваў думкі, што «зачатае дзіця - эмбрыён, а не чалавек»,  і ці не ўхваляў ты  ягонага знішчэння?

-   Ці  не  спрычыніўся  да  забойства  ненароджанага  дзіцяці намоваю,  парадаю альбо  матэрыяльнаю  дапамогаю?

-   Ці не рызыкаваў сваім жыццём без патрэбы  (плаваў у недазволеных месцах  і  ўмовах,

     пераболынваў хуткасць, едучы на машыне і г. д.)?

-   Ці не дапускаў думак пра самагубства?

-   Ці  не  рызыкаваў   здароўем,  нерэгулярна   харчуючыся,  злоўжываючы алкаголем,  цыгарэтамі,  кавай, намагаючыся схуднець любым  коштам, праводзячы  частыя   і  доўгія  начныя  забавы?

-   Ці не ўжываў наркотыкі?

-   Ці  не  паслабляў  свайго  здароўя  празмернаю   разумоваю  і  фізічнаю  працаю?

-   Ці адкладваў візіт да лекара ў сур'ёзных выпадках?  Ці прыслухоўваўся да ягоных парадаў?

    Жыццё нашае з'яўляецца не нашай уласнасцю, а Божаю. Мы - водбліск вечнага жыцця, таму  ніхто з людзей не мае права адбіраць у сябе ці ў іншых жыццё (апрача неабходнае абароны).

    Той,   хто забівае  жыццё  альбо  пагражае  яму,  бярэ  на  сябе  смяротны  грэх.

VI  і  IX. «He чужалож», «He пажадай жонкі бліжняга твайго»

  Пытанні  для  моладзі:

-    Ці не казаў, што «каханню ўсё дазволена»,  нават да шлюбу?

-    Ці не лічыў, што перад «гэтым» нельга  ўстаяць?

-   Ці не ўзбуджаў сябе чытаннем амаральнай  літаратуры, нясціплымі здымкамі ці праглядам   

     амаральных  фільмаў,  забавай,  какецтвам,  жэсамі,  думкамі?

-   Ці не рабіў сваёй каханай грэшных прапановаў, пагражаючы пакінуць яе ў выпадку  адмовы?

-   Ці не выкарыстоўваў наіўнасці альбо чалавечай слабасці?

-   Ці не рабіў грэшных, выкліканых самотай,  учынкаў?

-   Ці не высмейваў чысціні, цнатлівасці, сціпласці, апавядаючы брыдкія анекдоты і гісторыі?

-   Ці не чужаложыў?

-   Ці не ўжываў вульгарных, зняважлівых словаў і выразаў?

-   Ці не зводзіў іншых (асабліва маладзейшых)  прыкладам, заахвочваннем альбо «навучаннем»?

-   Ці дазваляў насуперак хрысціянскай этыцы ўжыванне кантрацэптыўных сродкаў?

-   Ці не дапамагаў знішчаць ненароджаных  дзяцей?

-   Ці сам не дайшоў да гэткага ўчынку?

-   Ці не браў  маральнага ўдзелу  ў  гэткім забойстве, прапанаваўшы, намовіўшы, запалохаўшы альбо  нават  падаўшы  матэрыяльную  дапамогу?

 Пытанні для сужэнцаў:

-   Ці ў сужэнскім жыцці лічыўся з псіхічным  і фізічным станам жонкі (мужа)?

-   Ці стараўся, будучы  ў  шлюбе,  узнёсла  і  высакародна  разумець каханне,  ці  не з водзіў  яго  да       фізічнай блізкасці?

-   Ці не супярэчыць вашая фізічная блізкасць  Божаму праву і сумленню?

-   Ці не карыстаўся супрацьзачаткавымі сродкамі, робячы немагчымым зачацце дзіцяці?

-   Ці ўмееш узяць на сябе адказнасць за зачацце дзіцяці, паслядоўна перасцерагацца, стрымліваючы сябе ў адпаведныя  перыяды  (пры выкарыстанні натуральных метадаў   распазнавання плоднасці)?

-   Ці не маеш, будучы ў шлюбе, пазашлюбных  кантактаў?

    «Бо  гэта  Божая  воля,  асвячэнне  вашае,  каб  устрымліваліся  ад блуду»(пар. Фес 4,3).

    «Мужы, любіце жонак сваіх,  як  і  Хрыстус  палюбіў  Касцёл і аддаў сябе  за  яго,  каб  яго  асвяціць» (пар.Эф5,25-26).

VII  і  X.  «He крадзі»,

«He пажадай нічога, што належыць бліжняму твайму»

-    Ці не забраў ты нешта чужое: з прыватнай альбо з грамадскай маёмасці (прадметаў, грошай)?

-    Ці належным чынам рабіў рахункі з давераных табе прыватных і грамадскіх грошай?

-   Ці не падманваў пры куплі-продажы?

-   Ці не прысвойваў знойдзеных рэчаў, не шукаючы іх уладальніка?

-   Ці своечасова вяртаў пазычаныя рэчы і грошы?

-   Ці не псаваў чужых рэчаў альбо грамадскага абсталявання?

-   Ці не прысвойваў чужое працы і чужых заслугаў?

-   Ці не быў сквапным і зайздросным у матэрыяльных справах?

-   Ці працаваў належным чынам і ці добра заканчваў распачатую працу?

-   Ці не прычыняўся да клопату і шкоды іншым, спазняючыся ў працы, не захоўваючы  ўстаноўленых тэрмінаў?

-   Ці, займаючы пасаду, ацэньваў справядліва  працу падначаленых,  ці рыхтаваў  як след справаздачу?

-   Ці не выкарыстоўваў свае ўлады для асабістае выгады?

-   Ці не прымушаў чакаць сябе, забіраючы  чужы час?

    Тваю маёмасць складаюць тыя даброты, якія здабыў  сумленнаю працаю, законна  прыдбаў  альбо атрымаў ад іншых (уладальнікаў, бацькоў). Самавольнае прысвойванне чужое маёмасці,   плёну   чужое   працы,    знішчэнне  прыватнае і грамадскае  маёмасці  - правіны  супраць  Боскіх  і  чалавечых правоў.

VIII. «He сведчы фальшыва супраць бліжняга твайго»

-   Ці не ўводзіў каго-небудзь у зман, прыносячы матэрыяльную або маральную шкоду?

-   Ці не сведчыў фальшыва, ці не даваў ілжывых сведчанняў у судзе ці якой іншай установе?

-   Ці не прыпісваў бліжнім учынкаў, зробленых не імі, ці не нагаворваў?

-   Ці не ашукваў? Ці не падманваў, баючыся  кары альбо непрыемнасцяў?

-   Ці не займаўся самахвальствам, робячы  з сябе героя?

-   Ці не прыхарошваў няпраўдаю сваіх справаздачаў і аповедаў?

-   Ці не прытрымліваўся меркавання «ўладных асобаў» у ацэнках фактаў і людзей,  хоць  і  бачыў,   што  гэтае  меркаванне  несправядлівае?

-   Ці не быў ты ліслівым і крывадушным?

-   Ці не фальсіфікаваў навукі, ці не выдаваў  фальш за праўду?

    Мова чалавека - адзін з найважнейшых дароў Пана Бога, павінна быць прыладаю праўды і дабра, бо  нішто  так  не  псуе  характару,   як  жыццё  ў мане, крывадушнасці  і  фальшы.

Найважнейшая і першая запаведзь

«Любі Пана Бога твайго ўсім сэрцам тваім, і ўсёю душою тваёю, і ўсім розумам тваім» (nap. Мц 22,37)

-   Ці намагаўся ўмацаваць у сабе сапраўдную  любоў да Бога, лепей спазнаваць Яго, паважаць,  лічыцца  з  Ягонаю  воляю,    рупіцца  пра  Ягоную  славу   і быць  гатовым да  цярпенняў, пакуты  і   ахвяры  дзеля  Ягонага  імя? 

-   Ці шукаў  магчымасці  паглыбіць  веды  пра  Бога,  слухаючы казанні, чытаючы  адпаведныя   кнігі  і  рэлігійную  прэсу,  беручы  ўдзел  у  катэхезе?

-   Ці не вёў жыцця  без  Бога, а нават  і  супраць  Бога, а пасля пры няўдачах ці не наракаў:  «За  што Бог карае мяне?».

-   Ці не маліўся бяздумна, не разважаючы над  патрэбай «жывога» кантакту з Богам, асабліва ў  важныя і небяспечныя хвіліны свайго жыцця?

-   Ці  ж  можна  весці  гаворку  пра любоў  да  Бога,  калі хтосьці, напрыклад, раптоўна  і  цяжка  захварэўшы, думае толькі пра лекара і шпіталь,  але  не пагаворыць  пра сваю  немач  з  Панам  Богам?   Трэба  старацца  ўвесь  дзень, падчас  працы,   пры   няўдачах кіраваць  свае  думкі  і  сэрца да Бога.)

-   Ці думаў  аб  патрэбе паглыбіць  у с абе  любоў   да  Пана  Бога,  шчыра  молячыся, спавядаючыся  (споведзь  павінна  быць  прадуманай  і  падрыхтаванай)?

Другая частка гэтай запаведзі

«Любі бліжняга твайго, як самога сябе»  (napМц 22,39)

-   Ці  стараўся  любіць  кожнага  чалавека,  нават  непрыемнага   і   ворага, шануючы   ягоную чалавечую годнасць,  клапоцячыся  пра  ягонае  дабро, будучы гатовым на пасвячэнне і ахвяру  з тае  прычыны, што яго любіць Бог?

-   Ці не меў у сэрцы гневу, нянавісці, абыякавасці?

-   Ці дараваў тым, хто вінаваты перад табою,  хто зрабіў табе прыкрасць альбо пакрыўдзіў цябе?

-   Ці не насіў у сабе пачуцця помсты?

-   Ці першым шукаў магчымасці памірыцца  пасля канфлікту?

-   Ці не імкнуўся мэтанакіравана выклікаць  разлад і сутыкненні паміж людзьмі?

-   Ці не сеяў адмоўных поглядаў, падазронасці  і абыякавасці?

-   Ці не прыніжаў людзей зняважлівымі мянушкамі і азначэннямі?

-   Ці не надакучваў сваімі заўвагамі, рэплікамі  і жартамі?

-   Ці  быў  ветлівым  і  паслужлівым,  ці  цікавіўся   людскімі  патрэбамі, ці ахвяраваў  свой  час,  каб  прыйсці  з духоваю і матэрыяльнаю дапамогаю?

-   Ці не быў легкадумным пад уплывам  уражанняў,  пачуцця,  намовы  альбо  заахвочвання  недасведчаных людзей?

-   Ці наогул працаваў над сваім характарам,  ці не лічыў гэта малаважным заняткам?

Галоўныя грахі

-    Ці  не  ўзвышаўся  над  іншымі,  адасабляючыся  ад і х,  пагарджаючы  імі  альбо  прыніжаючы  іх?

-   Ці не ганарыўся сваімі здольнасцямі, прыгажосцю, заможнасцю, убраннем перад іншымі?

-    Ці  не  асуджаў  бязлітасна  людзей,  падкрэсліваючы сваю мудрасць  і  вышэйшасць?

-   Ці цэніш ты цноты, якія Пан Езус ставіць  сярод найвышэйшых маральных каштоўнасцяў 

     («Вучыцеся  ад  Мяне... бо  маю... пакорнае  сэрца»)?

-   Ці не быў прагны да грошай, рэчаў?

-   Ці не кідаўся хціва на ежу, не зважаючы на  бліжніх?

-   Ці маліўся перад пасілкам альбо ці рабіў  хаця б знак крыжа?

-   Ці не еў зашмат, кіруючыся апетытам, а не  разважлівасцю?

-   Ці не злоўжываў алкаголем, наркотыкамі?

-   Ці не зайздросціў?

-   Ці ад зайздрасці не шкодзіў аўтарытэту  іншага чалавека, ці не чыніў крыўды?

-   Ці не паддаваўся ляноце?

-   Ці не працягваў сабе адпачынку альбо іншых прыемнасцяў за кошт працы і абавязковых  заняткаў?

-   Ці не працаваў занадта павольна і млява?

-   Ці, атрымліваючы грошы за працу, задумваўся над тым, ці заслужыў ты іх?

-   Ці дзякаваў Богу і людзям за дабро і ласку?

Акт жалю

Ойча міласэрнасці, чым адплаціў  я  Табе за любоў Тваю? Грахамі, занядбаннем, н яўдзячнасцю. Усім  сэрцам  шкадую за ўсе грахі, якімі абразіў Цябе, майго Ства-рыцеля і Адкупіцеля. Шкадую, што зняважыў  Цябе,  Дабро Найвышэйшае  і найбольш  годнае  любові. Шкадую, што  змарнаваў заслугі  мукі  майго Збаўцы і зняважыў  Кроў  Яго, за  мяне  пралітую. Шкадую,  што абразіў справядлівасць Тваю,  Пане,  і  заслужыў  слушную кару.  Ойча, зграшыў я  супраць Неба  і супраць Цябе. He варты я называцца  дзіцем  Тваім.  Адчуваю  агіду  да  ўсіх грахоў маіх  і  адварочваюся  ад  іх. Цвёрда пастанаўляю  пры  дапамозе ласкі Тваёй   унікаць усіх грахоў і ўсіх абставінаў, якія вядуць да іх. Найсвяцейшая Панна,  святы Анёле Ахоўнік мой  і  святыя Заступнікі  мае, упрасіце мне ў Бога прабачэнне ўсіх грахоў маіх.   Амэн

.Малітва  пакаяння

Божа, Ойча нябесны,  я зграшыў супраць Цябе і  бліжняга.  Ты  адзіны  можаш адпусціць  мае  грахі. Ты  спаслаў  Твайго  Сына  Езуса  Хрыста,  каб  Ён  узяў на сябе правіны свету  і  авярнуў  да  Цябе грэшнікаў.  Пане, Езу Хрыстэ, прывядзі мяне са шляху блуканняў на шлях Праўды  і  Жыцця. Вызнаю  грахі  мае і каюся ў іх, бо яны адлучылі мяне ад Цябе. Пане, даруй мне і спашлі мне Духа Твайго, каб спазнаў я любоў Тваю і  з удзячнасцю адказаў на  яе.   Амэн.

Малітва пасля споведзі

Божа, няхай  будзе  мілаю  Табе гэтая споведзь мая  праз  заслугі Найсвяцейшай Панны  Марыі. I калі маёй споведзі не стае скрухі, чысціні і шчырасці, няхай дапоўніць яе спагада і міласэрнасць Твая, дзеля якой дазволь атрымаць мне найпаўнейшае  і найдасканалейшае адпушчэнне ў небе. Які жывеш і валадарыш на векі вечныя. Амэн.

Выпраўленне  крыўды  і  праца  над  сабою

Пан Бог прабачае нам у споведзі ўсе правіны. У Ягоных вачах мы  ўжо  не грэшнікі.  Але  Ён  чакае ад  нас выпраўлення  таго, што мы  сапсавалі  праз грэх. Найперш мы павінны выправіць, наколькі гэта магчыма,  крыўду  і  шкоду, зробленую  іншым  людзям. А таму павінны аддаць  тое,  што ўкралі,  заплаціць за  тое,   што  знішчылі,  вярнуць  тое,   што  пазычылі.   Калі  гэта немагчыма, трэба  вызначыць адпаведную суму на дапамогу бедным  альбо на дабрачынныя мэты. Мы павінны,  наколькі  гэта магчыма, абвергнуць нагавор, a  тым болыд паклёп, выправіць прыкрасць, якую  ўчынілі  іншым,  прабачыць абразу, памірыцца  з  тым,  з  кім  пасварыліся.

Было  б  памылкаю  і  вялікаю небяспекаю  хадзіць  да  споведзі  толькі дзеля таго  ,  каб  увесь  час  ізноў  атрымліваць адпушчэнне  грахоў,  не намагаючыся  выправіцца. Сакрамэнт пакаяння абавязвае  нас да працы над сабою і вельмі дапамагае ў гэтым.

Праца над сабою вельмі патрэбная. Яе  чакае ад нас  Езус  Хрыстус:  «Будзьце ж дасканалымі,  як  дасканалы  Айцец  ваш нябесны» (Спадзяюцца  на такую працу ад нас  і  тыя , з кім  мы жывем. Цяжка жыць і працаваць з чалавекам,  які не стараецца быць лепшым. Асабліва адчуваецца  гэта ў сям'і.

У чым заключаецца праца над сабою?

Трэба  спазнаваць  самога  сябе.  Менавіта таму многія  не  працуюць  над сабою, бо  ім   здаецца,  што  «яны ў парадку», што ім нічога  не  бракуе.  Саміх   сябе  мы спазнаём галоўным  чынам праз рахунак сумлення, найлепш   штодзённы (перад сном),  а таксама праз крытычныя заўвагі з боку сяброў і ворагаў. Трэба цярпліва, але спакойна  і  рашуча выкараняць адну загану за другой. Разам  са  спаведніком трэба  падумаць,  што  неабходна  зрабіць. Напрыклад,  вызначыць такія  заданні: стрымліваць сябе, асабліва ў сумесным жыцці  дома,  на працы;  больш памятаць пра  Бога;   лепш  выконваць  свае працоўныя  абавязкі.  3  чаго пачаць?  3 таго, што  найбольш    дакучае   іншым.  Пры   кожнай    споведзі   (зноў  у   згодзе   са спаведніком)    робім    сабе адпаведнае    пастанаўленне.   Гэтае  пастанаўленне кантралюем  штодзённа. Раніцою прыгадваем яго сабе,  а вечарам  аналізуем,  як яго выконвалі.

У гэтай працы над сабою нам патрэбна ласка, крыніцаю якой з'яўляюцца перад усім сакрамэнты і  малітва.  Менавіта дзеля гэтага трэба:

-  Як  найчасцей  прыступаць  да  сакрамэнту  пакаяння,  які непасрэдна  звязаны з   працаю  над   сабою,   і   як   найчасцей   прымаць   Святую   Камунію.

-   Штодня  маліцца - раніцою  і  ўвечары,   але  і  сярод  заняткаў   не  забывацца 

Чаму  трэба  спавядацца

     Святы Ян Багаслоў нагадвае нам: «Калі кажам, што не маем граху, — ашукваем саміх сябе, і няма ў нас праўды» (пар. 1 Ян 1, 8). Новае жыццё, атрыманае праз сакрамэнты хрысціянскага ўтаямнічання — хрост, канфірмацыю і Эўхарыстыю, не выключыла ані крохкасці і слабасці чалавечай натуры. ані яе схільнасці да граху. Таму споведзь з'яўляецца вялікім дарам міласэрнага Бога, бо Ён дае нам яе ў сваім Касцёле як дасканалы лек для душы і дзейсную дапамогу на шляху да збаўлення. Хрыстус устанавіў сакрамэнт пакаяння для ўсіх грэшнікаў — членаў Яго Касцёла, і перш за ўсё для тых, хто пасля хросту ўчыніў цяжкі грэх і такім чынам згубіў ласку хросту і парушыў адзінства Касцёла. Споведзь дае ім новую магчымасць навярнуцца і зноў атрымаць ласку апраўдання. Няма аніводнага граху, нават найцяжэйшага, якога святы Касцёл не мог бы адпусціць. Хрыстус, які памёр за ўсіх, жадае, каб у Яго Касцёле брамы прабачэння заўсёды былі адчынены для кожнага, хто адварочваецца ад граху.

Як часта трэба спавядацца

     Усім вернікам Касцёл наказвае спавядацца прынамсі раз у год. Разам з тым трэба памятаць, што кожны хрысціянін пакліканы Богам да дасканаласці і да святасці: «Будзьце ж дасканалымі, як дасканалы Айцец ваш нябесны» (пар. Мц 5,48). Таму належыць імкнуцца заўсёды прабываць у стане асвячальнай ласкі і не адкладаць паяднання з Богам і Касцёлам пасля смяротнага граху. Нават калі ўдаецца ўнікаць смяротных грахоў, пажадана спавядацца не радзей чым раз у месяц, і асабліва перад вялікімі касцёльнымі святамі. Перад важнымі жыццёвымі падзеямі, напрыклад, па дасягненні паўналецця, перад прыняццем сакрамэнтаў сужэнства, канфірмацыі ці намашчэння хворых, або ў цяжкай хваробе можна здзейсніць генеральную споведзь, гэта значыць зрабіць рахунак сумлення з усяго свайго жыцця або з яго працяглага перыяду і вызнаць усе свае грахі, якія ўдасца ўзгадаць.

Хто  прымае  споведзь

     Хоць грахі можа прабачыць толькі Бог, аднак, звяртаючыся да апосталаў, Хрыстус даверыў ім служэнне паяднання: «Каму адпусціце грахі, таму будуць адпушчаны; на кім пакінеце, на тым застануцца» (пар. Ян 20, 23). Наступнікі апосталаў — біскупы і іх супрацоўнікі, святары — працягваюць гэтае служэнне. Толькі святары, якія атрымалі ад касцёльных уладаў права спавядаць, могуць адпускаць грахі ў імя Езуса Хрыста. Усе святары, біскупы і Папа таксама прыступаюць да гэтага сакрамэнту. Касцёл запэўнівае, што кожны святар, які прымае споведзь, абавязаны пад страхам строгага пакарання захоўваць абсалютную таямніцу адносна вызнаных перад ім грахоў. Ён таксама не можа выкарыстоўваць звесткі з жыцця тых, хто каецца, пра якія даведаўся на споведзі. Гэтая таямніца не дапускае ніякіх выключэнняў і называецца «пячаткай сакрамэнту », бо тое, што было вызнана перад святаром, застаецца «запячатаным» сакрамэнтам. У адпушчэнні грахоў святары і сакрамэнты — гэта толькі прылады, якімі Пан наш Езус Хрыстус, адзіны Творца і Даўца нашага збаўлення, жадае карыстацца, каб здымаць з нас нашыя правіны і спасылаць нам ласку апраўдання. Споведзь можа адбывацца толькі пры непасрэдным кантакце таго, хто спавядаецца, са святаром. Забаронена споведзь па тэлефоне, праз Інтэрнэт і г. д.

Якія ўмовы добрай споведі

Каб споведзь была добрай, гэта значыць сапраўднай, трэба захаваць пяць наступных умоваў:

І.Рахунак сумлення — трэба дакладна даследаваць стан сваёй душы з часу апошняй сапраўднай споведзі.

2.Жаль за грахі — трэба шчыра шкадаваць за ўсе свае грахі.

З.Цвёрдае пастанаўленне выправіцца — трэба цвёрда вырашыць зрабіць усё, што ў чалавечых сілах, каб у далейшым пазбягаць усялякага граху.

4.Шчырая споведзь — трэба вызнаць перад святаром усе смяротныя грахі.

5.Выкананне прызначанай пакуты і задаволенне Богу і бліжняму за ўчыненую крыўду — трэба выканаць пакуту, прызначаную спаведнікам, а таксама выправіць шкоду такім чынам, як гэта будзе вызначана на споведзі.

Якім павінен быць рахунак сумлення

     Папа  Ян   Павел   II   у   апостальскай   адгартацыі  Reconciliatio   et Paenitentia   піша:    «Рахунак   сумлення   (...)   павінен   быць   (...) шчырым  і  спакойным супастаўленнем з унутраным маральным законам,   з  евангельскімі  нормамі,   якія   падае  Касцёл,   з  самім Езусам Хрыстом, які з'яўляецца нашым Настаўнікам і прыкладам жыцця, а таксама з Нябесным Айцом, які кліча нас да дабра і дасканаласці».    Для    таго,    каб    споведзь    была    не    проста фармальнасцю ці знешнім абрадам, да яе трэба належным чынам падрыхтавацца. Перш за ўсё трэба папрасіць святла Духа Святога, каб у ім спазнаць усе свае грахі і правіны. Сам рахунак сумлення таксама ў пэўным сэнсе з'яўляецца малітвай, размовай з Богам. Падчас яго трэба добрасумленна прааналізаваць свае паводзіны пасля  апошняй  сапраўднай  споведзі  і  ўзгадаць  усе  смяротныя грахі, учыненыя за гэты час. Разважаючы такім чынам у прысутнасці Бога над сваім жыццём, належыць звярнуць увагу не толькі на смяротныя грахі, але і на грахі штодзённыя, бо свядома  ўчынены  штодзённы  грэх,  які  застаўся  без  пакаяння, паступова падштурхоўвае нас да смяротнага граху. He павінны застацца без увагі і нашыя занядбанні, гэта значыць, усе тыя выпадкі, калі з-за ляноты, фалыпывага сораму ці абыякавасці мы не зрабілі дабро, якое маглі зрабіць.

     Добра зроблены рахунак  сумлення дапаможа ўбачыць нейкія пастаянныя дрэнныя схільнасці, якія рэгулярна штурхаюць нас да граху.   Такую   схільнасць  да  зла   называюць  таксама   галоўнай заганай. Для таго, каб пазбягаць у далейшым тых ці іншых грахоў (асабліва калі яны часта паўтараюцца), неабходна выявіць, што з'яўляецца іх прычынаю — галоўнаю заганай чалавека. Гэта можа быць, напрыклад, недахоп пакоры, недавер да Пана Бога, або празмерная прывязанасць да матэрыяльных дабротаў ці задавальненняў і г. д. Галоўных заганаў можа быць і некалькі, але каб іх выкрыць і ўсвядоміць, трэба быць вельмі шчырым перад Богам і перад сабою і бачыць не толькі знешнія праявы грахоў, але і іх найглыбейшыя матывы.

     Для таго, каб, робячы рахунак сумлення перад споведдзю, не прапусціць чагосьці важнага, можна карыстацца прыкладнымі пытаннямі. Калі ёсць боязь забыцца пра што-небудзь на споведзі, можна зрабіць для сябе занатоўкі, якія адра-зу пасля вызнання грахоў трэба знішчыць. Увогуле добры хрысціянін павінен рабіць невялікі рахунак сумлення штовечар, узгадваючы ўсе падзеі мінулага дня і перапрашаючы Бога за правіны. Гэта вельмі дапамагае ў працы над сабой, робіць сумленне болып чуйным, дапамагае выявіць галоўныя заганы і, безумоўна,прыдасца ў падрыхтоўцы да споведзі.

Якім павінен быць жаль за грахі

     Катэхізіс  Каталіцкага  Касцёла  следам  за  Айцамі   Трыдэнцкага Сабору вызначае жаль за грахі як «боль душы і нянавісць да ўчыненага граху з пастановаю болып не грашыць у будучыні» (ККК 1451). Жалю ўласцівыя смутак і скруха з-за ўчыненага граху, якія   схіляюць   да   глыбокай   перамены   ўсяго   чалавека   —   да навяртання.    Жаль    уключае    таксама   жаданне    пазбавіцца   ад усялякай  прывязанасці  да граху.  Жаль  павінен  ахопліваць усе смяротныя грахі, а не толькі некаторыя. Калі, напрыклад, хтосьці рэгулярна прапускае  святую  Імшу ў нядзелю  з-за малаважных прычынаў   або   жыве   ў   недазволеных   адносінах,   г.    зн. Без касцёльнага шлюбу, і свядома не жадае выпраўлення, ён не можа атрымаць адпушчэння і ўсіх іншых сваіх грахоў, нават калі шчыра за іх шкадуе.      

     Паколькі грэх не з'яўляецца пачуццёвай праяваю, таксама і жаль за грахі не заключаецца толькі ў пачуццях. Так, некаторыя людзі, учыніўшы грэх, часам гавораць: «Але ж я не адчуваю сапраўднага жалю». Ім здаецца, што жаль павінен праяўляцца ў смутку, што ён вымяраецца сілаю пачуццяў. Прыгнечаны стан пасля ўчыненага граху часта паходзіць з такіх прычынаў,  як расчараванне з-за няздольнасці  валодаць  сабою,  боязь  непажаданых  наступстваў, сорам,    стомленасць   грэшным    жыццём,    крыўда,    прычыненая родным і блізкім і г. д. Такія пачуцці могуць весці да сапраўднага жалю за грахі,  але самі  па сабе  ім  не  з'яўляюцца.  Жаль,  які павінен узнікнуць перад споведдзю, — гэта непадробны боль ад таго, што быў абражаны Бог. Найлепшы выраз жалю — гэта не проста «пабожныя» слёзы, а шчырае жаданне пайсці да споведзі, выправіць   шкоду,   учыненую   іншаму,   выканаць   прызначаную  пакуту, а таксама зрабіць усё магчымае, каб зло не паўтарылася ізноў.

     Жаль, у залежнасці ад матывацыі, можа быць дасканалым ці недасканалым. Калі чалавек шкадуе, што абразіў Бога, якога любіць як найвышэйшае Дабро, — гэта дасканалы жаль. А калі жаль узнікае з-за боязі быць пакараным і навекі пазбаўленым Божай любові, — гэта жаль недасканалы, якога, тым не менш, дас-таткова для таго, каб атрымаць адпушчэнне грахоў у сакрамэнце пакаяння. Калі чалавек не можа прыступіць да сакрамэнту, але яму ўдаецца дасягнуць дасканалага жалю, Бог даруе яму грахі, таму што дасканалы жаль з'яўляецца праявай асаблівай любові, у якой Богу аддаецца перавага перад усімі іншымі дабротамі і не дзеля нейкіх выгодаў, а толькі дзеля Яго самога. Але гэта — надзвычайны выпадак, і дараванне грахоў без споведзі адбываецца толькі тады, калі сапраўды няма магчымасці паспавядацца (напр., калі чалавек у далёкім падарожжы або ва ўмовах жорсткага рэлігійнага пераследу, а не з-за таго, што ў яго «няма часу»). Належыць ведаць, што адной з абавязковых прыкметаў дасканалага жалю з'яўляецца цвёрдае рашэнне паспавядацца пры першай жа магчымасці. Наяўнасць дасканалага жалю не павінна весці да ўнікання споведзі, а наадварот, мусіць абуджаць яшчэ болыпае жадан-не паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Само слова «дасканалы» можа даць не зусім правільнае ўяўленне аб нейкай абсалютнасці і выключнасці, у той час як дасканалы жаль не выключае і іншых матываў, такіх як удзячнасць Богу за Яго дабрадзействы, жаданне неба, страх перад пеклам.

Як дасягнуць дасканалага жалю за гахі

     Дасканалы жаль за грахі з'яўляецца вынікам багатага духоўнага жыцця і сапраўднай глыбокай пабожнасці. Безумоўна, ёсць розныя малітвы, якія ў спалучэнні з адпаведным настроем і пачуццямі можна лічыць выразам дасканалага жалю, і некаторыя з іх змешчаныя ў нашай кніжцы. Аднак нельга абмяжоўвацца толькі вымаўленнем гэтых малітваў, нават калі гэта робіцца дастаткова пабожна. Акт жалю павінен стаць глыбокім рэлігійным перажываннем. Яго можна дасягнуць, супрацыіастаўляючы бясконцую дабрыню міласэрнага Бога і сваю агідную грэшнасць. Для гэтага можна разважаць пра ўкрыжаванага Хрыста, дзякуючы Яму за набытае коштам уласнай крыві збаўленне для ўсіх людзей. Можна таксама ўзгадаць пра безліч іншых дабротаў і ласкаў, якія мы атрымалі і атрымліваем ад Бога. Лепш за ўсё дзякаваць за канкрэтныя Божыя дары, такія як святыя сакрамэнты. вечнае жыццё, або таксама за часовыя дары: зямное жыццё, час, сям'ю, сяброў, працу і г. д. Такім чынам мы прыходзім да разумення таго, як шмат Бог для нас учыніў і як мала ад нас патрабуе. Затым, узгадаўшы пра ўласныя грахі, трэба задаць сабе пытанне: «А чым я аддзячыў Богу за Яго дабрыню? » Разважаючы такім чынам, мы пачынаем шчыра шкадаваць за свае грахі, якімі абразілі Бога і Яго любоў. Трэба памятаць, што дасканалы жаль за грахі з'яўляецца Божаю ласкаю, якую належыць з пакораю прасіць у Бога і рыхтаваць сваю душу да таго, каб быць гатовым прыняць яе.

Што азначае цвёрдае пастанаўленне выправіцца

     Безумоўна, жаль за грахі абуджае ў нас жаданне змяніць сваё жыццё і выправіцца. Таму тут і цяпер трэба пастанавіць, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб пазбегнуць сур'ёзных правінаў у будучыні. Кожны чалавек, ідучы да споведзі, павінен мець жаданне больш не грашыць. Трэба прыняць рашэнне трымацца гэтага пастаянна. Калі ў будучыні мы ізноў памылімся, то толькі з-за ўласнай слабасці. У гэты ж канкрэтны момант наша пастанаўленне шчырае, і мы маем намер выконваць яго, а таму можам смела і з пакораю прасіць адпушчэння грахоў. Такім чынам, моцнае пастанаўленне выправіцца — гэта зусім не перакананне, што ўжо больш ніколі не будзем грашыць. На самай справе чалавек можа мець боязь, што ён ізноў памыліцца. Можна, напрыклад, мець вельмі неўраўнаважаны характар. Парывы злосці часта штурхаюць такога чалавека на канфлікты, якія наносяць моцную крыўду яго бліжнім. Такі чалавек робіць пастанаўленне, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкі для таго, каб стрымліваць сябе. Аднак пры гэтым ён баіцца, што ў нейкай сітуацыі, хутчэй за ўсё, «сарвецца» ізноў. Нягледзячы на такую магчымасць, яго пастанаўленне выправіцца зроблена належным чынам. Трэба рабіць канкрэтныя пастанаўленні, зыходзячы з асабістай сітуацыі. Так, калі чалавек найчасцей грашыў, абражаючы бліжніх рэзкімі словамі, яму перш за ўсё трэба звярнуць увагу на гэтую загану і зрабіць адпаведнае пастанаўленне, напрыклад, старацца ніколі не павышаць голасу. He варта рабіць шмат пастанаўленняў, трэба ў першую чаргу засяродзіцца на тым, што часцей за ўсё становіцца прычынай нашых падзенняў.

Обратная связь

Имя отправителя *:
E-mail отправителя *:
Тема письма:
Текст сообщения *:
Код безопасности *:

Што такое грэх

Грэх — гэта праступак супраць праўды, розуму, чыстага сумлення; гэта недахоп сапраўднай любові да Бога і бліжняга з-за заганнай прывязанасці да некаторых дабротаў. Ён раніць чалавечую натуру і парушае добрыя адносіны паміж людзьмі.

     Святы Аўгустын вызначае грэх як «слова, дзеянне ці жаданне, якое супярэчыць спрадвечнаму закону ».

     Папа Ян Павел II у апостальскай адгартацыі Reconciliatio et Paenitentia, прысвечанай сакрамэнту паяднання, паглыбляе катэхетычнае вызначэнне граху: «Грэх — гэта выключэнне Бога са свайго жыцця, разрыў адносінаў з Ім праз супраціўленне Яго запаведзі, праз суперніцтва з Ім, падманлівае імкненне быць „як Ён".

 Найбольш унутранай і змрочнай сутнасцю граху з'яўляецца непаслухмянасць у адносінах да Бога, у адносінах да Яго закону, маральнай нормы, якую Ён даў чалавеку, упісаўшы яе ў чалавечае сэрца і пацвердзіўшы ды ўдасканаліўшы праз Аб'яўленне. Грэх — гэта непаслухмянасць чалавека, які актам сваёй волі не прызнае Божага кіраўніцтва ў сваім жыцці, прынамсі ў пэўны яго момант, калі ён парушае Яго закон».

     Корань граху знаходзіцца ў сэрцы чалавека, у яго свабоднай волі, а выяўляецца грэх у думках, словах, учынках і нават у бяздзеянні — у нашых занядбаннях. Да таго ж, мы нясем адказнасць за грахі іншых людзей, калі непасрэдна і дабравольна ў іх удзельнічаем; прымушаем або раім грашыць, а таксама ўхваляем, падтрымліваем ці замоўчваем грэх; не перашкаджаем грашыць, калі мы абавязаныя зрабіць гэта, або абараняем тых, хто чыніць зло.

     Належыць адрозніваць грахі паводле іх цяжкасці. Традыцыя Касцёла, грунтуючыся на Святым Пісанні, адрознівае грэх смяротны ад граху штодзённага.

     Смяротны грэх разбурае любоў у сэрцы чалавека цяжкім парушэннем закону Божага; ён адварочвае чалавека ад Бога, які з'яўляецца яго канчатковай мэтай і найвышэйшым дабром, і прымушае яго аддаць перавагу нейкім іншым дабротам ніжэйшага ўзроўню. Штодзённы грэх не разбурае любові, але абражае і раніць яе.

     Смяротным з'яўляецца такі грэх, які датычыць сур'ёзнай матэрыі і, акрамя таго, учынены цалкам свядома і цалкам дабравольна. Сур'ёзнасць матэрыі вызначаецца дзесяццю запаведзямі. Безумоўна, цяжкасць розных грахоў адрозніваецца: напрыклад, забойства цяжэйшае за крадзеж, а злачынства, накіраванае супраць бацькоў, цяжэйшае, чым супраць чужога чалавека. Поўная ўсвядомленасць азначае веданне чалавекам грэшнага характару ўчынку, яго супярэчнасць закону Божаму. Пад дабравольнасцю маецца на ўвазе згода настолькі свабодная, што яе можна лічыць асабістым выбарам чалавека. Смяротны грэх так называецца таму, што ён цягне за сабою страту любові і пазбаўляе асвячальнай ласкі. Ён парушае ў чалавеку асноўны жыццёвы прынцып, якім з'яўляецца любоў, і такім чынам выклікае неабходнасць новай ініцыятывы Божай міласэрнасці і навяртання сэрца, што звычайна здзяйсняецца ў сакрамэнце пакаяння і паяднання. He выкуплены пакаяннем і Божым прабачэннем, смяротны грэх вядзе да выключэння з Хрыстовага Валадарства і вечнай смерці ў пекле.

     Штодзённы грэх мы здзяйсняем тады, калі не захоўваем меры, прадпісанай нам маральным законам адносна лёгкай матэрыі, або калі не падпарадкоўваемся маральнаму закону адносна сур'ёзнай матэрыі, але не зусім свядома ці дабравольна. Такі грэх можа быць выпраўлены чалавечымі намаганнямі з дапамогай Божай ласкі. I хоць ён не пазбаўляе нас асвячальнай ласкі, прыязнасці Божай, любові і шчасця вечнага, аднак заслугоўвае часовай кары

Якім павінен быць рахунак сумлення

     Папа  Ян   Павел   II   у   апостальскай   адгартацыі  Reconciliatio   et Paenitentia   піша:    «Рахунак   сумлення   (...)   павінен   быць   (...) шчырым  і  спакойным супастаўленнем з унутраным маральным законам,   з  евангельскімі  нормамі,   якія   падае  Касцёл,   з  самім Езусам Хрыстом, які з'яўляецца нашым Настаўнікам і прыкладам жыцця, а таксама з Нябесным Айцом, які кліча нас да дабра і дасканаласці».    Для    таго,    каб    споведзь    была    не    проста фармальнасцю ці знешнім абрадам, да яе трэба належным чынам падрыхтавацца. Перш за ўсё трэба папрасіць святла Духа Святога, каб у ім спазнаць усе свае грахі і правіны. Сам рахунак сумлення таксама ў пэўным сэнсе з'яўляецца малітвай, размовай з Богам. Падчас яго трэба добрасумленна прааналізаваць свае паводзіны пасля  апошняй  сапраўднай  споведзі  і  ўзгадаць  усе  смяротныя грахі, учыненыя за гэты час. Разважаючы такім чынам у прысутнасці Бога над сваім жыццём, належыць звярнуць увагу не толькі на смяротныя грахі, але і на грахі штодзённыя, бо свядома  ўчынены  штодзённы  грэх,  які  застаўся  без  пакаяння, паступова падштурхоўвае нас да смяротнага граху. He павінны застацца без увагі і нашыя занядбанні, гэта значыць, усе тыя выпадкі, калі з-за ляноты, фалыпывага сораму ці абыякавасці мы не зрабілі дабро, якое маглі зрабіць.

     Добра зроблены рахунак  сумлення дапаможа ўбачыць нейкія пастаянныя дрэнныя схільнасці, якія рэгулярна штурхаюць нас да граху.   Такую   схільнасць  да  зла   называюць  таксама   галоўнай заганай. Для таго, каб пазбягаць у далейшым тых ці іншых грахоў (асабліва калі яны часта паўтараюцца), неабходна выявіць, што з'яўляецца іх прычынаю — галоўнаю заганай чалавека. Гэта можа быць, напрыклад, недахоп пакоры, недавер да Пана Бога, або празмерная прывязанасць да матэрыяльных дабротаў ці задавальненняў і г. д. Галоўных заганаў можа быць і некалькі, але каб іх выкрыць і ўсвядоміць, трэба быць вельмі шчырым перад Богам і перад сабою і бачыць не толькі знешнія праявы грахоў, але і іх найглыбейшыя матывы.

     Для таго, каб, робячы рахунак сумлення перад споведдзю, не прапусціць чагосьці важнага, можна карыстацца прыкладнымі пытаннямі. Калі ёсць боязь забыцца пра што-небудзь на споведзі, можна зрабіць для сябе занатоўкі, якія адра-зу пасля вызнання грахоў трэба знішчыць. Увогуле добры хрысціянін павінен рабіць невялікі рахунак сумлення штовечар, узгадваючы ўсе падзеі мінулага дня і перапрашаючы Бога за правіны. Гэта вельмі дапамагае ў працы над сабой, робіць сумленне болып чуйным, дапамагае выявіць галоўныя заганы і, безумоўна,прыдасца ў падрыхтоўцы да споведзі.

Якім павінен быць жаль за грахі

     Катэхізіс  Каталіцкага  Касцёла  следам  за  Айцамі   Трыдэнцкага Сабору вызначае жаль за грахі як «боль душы і нянавісць да ўчыненага граху з пастановаю болып не грашыць у будучыні» (ККК 1451). Жалю ўласцівыя смутак і скруха з-за ўчыненага граху, якія   схіляюць   да   глыбокай   перамены   ўсяго   чалавека   —   да навяртання.    Жаль    уключае    таксама   жаданне    пазбавіцца   ад усялякай  прывязанасці  да граху.  Жаль  павінен  ахопліваць усе смяротныя грахі, а не толькі некаторыя. Калі, напрыклад, хтосьці рэгулярна прапускае  святую  Імшу ў нядзелю  з-за малаважных прычынаў   або   жыве   ў   недазволеных   адносінах,   г.    зн. Без касцёльнага шлюбу, і свядома не жадае выпраўлення, ён не можа атрымаць адпушчэння і ўсіх іншых сваіх грахоў, нават калі шчыра за іх шкадуе.      

     Паколькі грэх не з'яўляецца пачуццёвай праяваю, таксама і жаль за грахі не заключаецца толькі ў пачуццях. Так, некаторыя людзі, учыніўшы грэх, часам гавораць: «Але ж я не адчуваю сапраўднага жалю». Ім здаецца, што жаль павінен праяўляцца ў смутку, што ён вымяраецца сілаю пачуццяў. Прыгнечаны стан пасля ўчыненага граху часта паходзіць з такіх прычынаў,  як расчараванне з-за няздольнасці  валодаць  сабою,  боязь  непажаданых  наступстваў, сорам,    стомленасць   грэшным    жыццём,    крыўда,    прычыненая родным і блізкім і г. д. Такія пачуцці могуць весці да сапраўднага жалю за грахі,  але самі  па сабе  ім  не  з'яўляюцца.  Жаль,  які павінен узнікнуць перад споведдзю, — гэта непадробны боль ад таго, што быў абражаны Бог. Найлепшы выраз жалю — гэта не проста «пабожныя» слёзы, а шчырае жаданне пайсці да споведзі, выправіць   шкоду,   учыненую   іншаму,   выканаць   прызначаную  пакуту, а таксама зрабіць усё магчымае, каб зло не паўтарылася ізноў.

     Жаль, у залежнасці ад матывацыі, можа быць дасканалым ці недасканалым. Калі чалавек шкадуе, што абразіў Бога, якога любіць як найвышэйшае Дабро, — гэта дасканалы жаль. А калі жаль узнікае з-за боязі быць пакараным і навекі пазбаўленым Божай любові, — гэта жаль недасканалы, якога, тым не менш, дас-таткова для таго, каб атрымаць адпушчэнне грахоў у сакрамэнце пакаяння. Калі чалавек не можа прыступіць да сакрамэнту, але яму ўдаецца дасягнуць дасканалага жалю, Бог даруе яму грахі, таму што дасканалы жаль з'яўляецца праявай асаблівай любові, у якой Богу аддаецца перавага перад усімі іншымі дабротамі і не дзеля нейкіх выгодаў, а толькі дзеля Яго самога. Але гэта — надзвычайны выпадак, і дараванне грахоў без споведзі адбываецца толькі тады, калі сапраўды няма магчымасці паспавядацца (напр., калі чалавек у далёкім падарожжы або ва ўмовах жорсткага рэлігійнага пераследу, а не з-за таго, што ў яго «няма часу»). Належыць ведаць, што адной з абавязковых прыкметаў дасканалага жалю з'яўляецца цвёрдае рашэнне паспавядацца пры першай жа магчымасці. Наяўнасць дасканалага жалю не павінна весці да ўнікання споведзі, а наадварот, мусіць абуджаць яшчэ болыпае жадан-не паяднацца з Богам у сакрамэнце пакаяння. Само слова «дасканалы» можа даць не зусім правільнае ўяўленне аб нейкай абсалютнасці і выключнасці, у той час як дасканалы жаль не выключае і іншых матываў, такіх як удзячнасць Богу за Яго дабрадзействы, жаданне неба, страх перад пеклам.

Як дасягнуць дасканалага жалю за гахі

     Дасканалы жаль за грахі з'яўляецца вынікам багатага духоўнага жыцця і сапраўднай глыбокай пабожнасці. Безумоўна, ёсць розныя малітвы, якія ў спалучэнні з адпаведным настроем і пачуццямі можна лічыць выразам дасканалага жалю, і некаторыя з іх змешчаныя ў нашай кніжцы. Аднак нельга абмяжоўвацца толькі вымаўленнем гэтых малітваў, нават калі гэта робіцца дастаткова пабожна. Акт жалю павінен стаць глыбокім рэлігійным перажываннем. Яго можна дасягнуць, супрацыіастаўляючы бясконцую дабрыню міласэрнага Бога і сваю агідную грэшнасць. Для гэтага можна разважаць пра ўкрыжаванага Хрыста, дзякуючы Яму за набытае коштам уласнай крыві збаўленне для ўсіх людзей. Можна таксама ўзгадаць пра безліч іншых дабротаў і ласкаў, якія мы атрымалі і атрымліваем ад Бога. Лепш за ўсё дзякаваць за канкрэтныя Божыя дары, такія як святыя сакрамэнты. вечнае жыццё, або таксама за часовыя дары: зямное жыццё, час, сям'ю, сяброў, працу і г. д. Такім чынам мы прыходзім да разумення таго, як шмат Бог для нас учыніў і як мала ад нас патрабуе. Затым, узгадаўшы пра ўласныя грахі, трэба задаць сабе пытанне: «А чым я аддзячыў Богу за Яго дабрыню? » Разважаючы такім чынам, мы пачынаем шчыра шкадаваць за свае грахі, якімі абразілі Бога і Яго любоў. Трэба памятаць, што дасканалы жаль за грахі з'яўляецца Божаю ласкаю, якую належыць з пакораю прасіць у Бога і рыхтаваць сваю душу да таго, каб быць гатовым прыняць яе.

Што азначае цвёрдае пастанаўленне выправіцца

     Безумоўна, жаль за грахі абуджае ў нас жаданне змяніць сваё жыццё і выправіцца. Таму тут і цяпер трэба пастанавіць, што мы будзем рабіць усё магчымае, каб пазбегнуць сур'ёзных правінаў у будучыні. Кожны чалавек, ідучы да споведзі, павінен мець жаданне больш не грашыць. Трэба прыняць рашэнне трымацца гэтага пастаянна. Калі ў будучыні мы ізноў памылімся, то толькі з-за ўласнай слабасці. У гэты ж канкрэтны момант наша пастанаўленне шчырае, і мы маем намер выконваць яго, а таму можам смела і з пакораю прасіць адпушчэння грахоў. Такім чынам, моцнае пастанаўленне выправіцца — гэта зусім не перакананне, што ўжо больш ніколі не будзем грашыць. На самай справе чалавек можа мець боязь, што ён ізноў памыліцца. Можна, напрыклад, мець вельмі неўраўнаважаны характар. Парывы злосці часта штурхаюць такога чалавека на канфлікты, якія наносяць моцную крыўду яго бліжнім. Такі чалавек робіць пастанаўленне, што выкарыстае ўсе магчымыя сродкі для таго, каб стрымліваць сябе. Аднак пры гэтым ён баіцца, што ў нейкай сітуацыі, хутчэй за ўсё, «сарвецца» ізноў. Нягледзячы на такую магчымасць, яго пастанаўленне выправіцца зроблена належным чынам. Трэба рабіць канкрэтныя пастанаўленні, зыходзячы з асабістай сітуацыі. Так, калі чалавек найчасцей грашыў, абражаючы бліжніх рэзкімі словамі, яму перш за ўсё трэба звярнуць увагу на гэтую загану і зрабіць адпаведнае пастанаўленне, напрыклад, старацца ніколі не павышаць голасу. He варта рабіць шмат пастанаўленняў, трэба ў першую чаргу засяродзіцца на тым, што часцей за ўсё становіцца прычынай нашых падзенняў.

Создать бесплатный сайт с uCoz